Прыміце самыя шчырыя віншаванні з надыходзячым святам – Нараджэннем Хрыстовым. Праваслаўныя ўсяго свету святкуюць гэты дзень як сімвал Веры, Надзеі і Любові. Ён накіроўвае нас да нязменных каштоўнасцей і ідэалаў, а гэта шлях да духоўнага і фізічнага здароўя нацыі, умацаванне яе і культурнае развіццё.
Ад шчырага сэрца мы дасылаем віншаванні праваслаўным вернікам, а таксама святарам, чыя дзейнасць служыць высакароднай мэце – яднанню, узаемаразуменню і ўмацаванню даверу між жыхарамі нашай Валожыншчыны, якая стала родным домам для людзей рознага веравызнання.
У святочныя дні Нараджэння Хрыстова жадаем усім добрага здароўя, душэўнага цяпла і святла, сямейнага дабрабыту! Няхай святочны настрой захаваецца на цэлы год і пакліча ў дом харошых людзей, добрыя весткі! Са святам!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў