АЗС № 38 у Шараях

Общество

АЗС № 38 у Шараях, якая належыць РУП “Беларусьнафта-Мінскаблнафтапрадукт”, працуе вось ужо пяты год. Калектыў тут падабраўся старанны: не раз выходзілі пераможцамі сярод калег.

Як адзначае майстар запраўкі Г. Г. Аўсянік, добрыя вынікі работы забяспечаны не толькі “бойкасцю” месца на аўтатрасе рэспубліканскага значэння, але і старанным стаўленнем да сваіх абавязкаў аператараў. Ім трэба і паліва своечасова адпускаць, і аплату браць па сістэме “БелТол”, і тавары паўсядзённага попыту рэалізоўваць, і каву з гарачымі хот-догамі кліентам прапаноўваць. У месяц грашовай выручкі атрымліваецца звыш 850 мільёнаў.

Аўтазапраўка аказвае паслугі круглыя суткі, абслугоўванне тут ветлівае і хуткае. Вадзіцелі заязджаюць сюды як у добра вядомы гасцінны дом. На розных мовах чулі ў свой адрас словы падзякі аператары 4-га разраду Вольга ПАСЕКА, Ларыса ЖДАНОВІЧ, Марына БЕРАСЦЕВІЧ.

Алена ЗБІРЭНКА
Фота Сяргея БОБРЫКА



Добавить комментарий