Выхад на арэну

Общество

Напярэдадні Каляд і Новага года ў Мінску на “Чыжоўка-арэне” прайшоў рэспубліканскі кірмаш аб’ектаў гандлю спажыўкааперацыі. Пабывалі на ім са сваёй прадукцыяй і прадстаўнікі Валожынскага райспажыўтаварыства.

Для таго, каб не “згубіцца” сярод канкурэнтаў, нашы гандляры пастараліся аформіць свой павільён як мага больш прывабна, а стракатыя паліцы шчодра заставілі апетытнымі кандытарскімі і кулінарнымі вырабамі аддзела грамадскага харчавання. Пахучым дымком зазываў мангал з шашлыкамі, грыль з купатамі, барбекю.

З чаргой хутка і ветліва “разбіралася” буфетчыца сталовай № 2 з Валожына Людміла Радзівілка, а повары Любоў Мозаль і Ларыса Бойка не марудзілі ў імправізаванай “кухні”. Рэдка які кліент мог адмовіцца ад міскі гарачай духмянай юшкі, падсмажанага на адкрытым вогнішчы свежага мяса і вырабаў з яго. Да святочнага стала мінчане і госці сталіцы ахвотна запасаліся валожынскімі тартамі і іншай смачнай прадукцыяй.

Алена ЗБІРЭНКА



Добавить комментарий