Па шляху стварэння дынамiчнай i высокатэхналагiчнай эканомiкi

Общество

Мэта сацыяльна-эканамічнага развіцця Валожынскага раёна на 2016 год – забеспячэнне спрыяльных умоў для жыцця, працы і адпачынку грамадзян. Каб дасягнуць пастаўленага, неабходна сфарміраваць канкурэнтную, дынамічную і высокатэхналагічную эканоміку…

Па выніках 2015 года тэмп росту экспарту тавараў (без уліку арганізацый, падпарад каваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, а таксама нафты і нафтапрадуктаў) склаў 97,2%, ці 2,1 млн долараў ЗША; рост экспарту паслуг – 71,0%, ці 0,9 млн долараў ЗША; рост інвестыцый у асноўны капітал у супастаўных умовах – 128,3%. У эканоміку раёна прыцягнута прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове ў аб’ёме 3,7 млн долараў ЗША.

Асноўнымі накірункамі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна сёлета будзе павышэнне ўзроўню жыцця насельніцтва на аснове развіцця сацыяльнай інфраструктуры, а таксама мадэрнізацыя дзеючых і новых вытворчасцей, развіццё прадпрымальніцтва, узмацненне матывацыі да эфектыўнай працы і інш.

На гэты год тэмп росту экспарту тавараў запланаваны на ўзроўні 106,0%, ці 2,9 млн долараў ЗША. Выкананне прагнозных паказчыкаў па экспарце тавараў і паслуг плануецца забяспечыць юрыдычнымі асобамі без ведамаснай падпарадкаванасці – ПГУП «Функе-Бел» (распілоўка і прэсаванне драўніны), ТАА «Сплендэр» (вытворчасць лакафарбавай прадукцыі), інш. Гэта прадпрыемства на 2016 год заключыла кантракт з ТАА “Дакма” горада Вялікія Лукі Пскоўскай вобласці на 2 тыс. долараў ЗША ў месяц, вядзе актыўную работу па павелічэнні аб’ёмаў паставак і пашырэнні асартыментнага партфеля ў буйныя гандлёвыя сеткі Расіі. ТАА «ГД Світаль» (кандытарскія вырабы) за апошнія два месяцы мінулага года адгрузілі на экспарт прадукцыі на 212 тыс. долараў ЗША, краінамі-імпарцёрамі прадукцыі з’яўляюцца Азербайджан, Малдова. Сёлета плануецца пашырэнне рынкаў збыту кандытарскіх вырабаў у СНД, пошук новых рынкаў збыту. ТАА «Світаль-Агра» на экспарт адгружана за студзень-кастрычнік прадукцыі ў аб’ёме 526,9 тыс. долараў ЗША.

Прыярытэтным для раёна накірункам, які плануецца развіваць і ў далейшым, застаецца экспарт паслуг аўтамабільнага транспарту, удзельная вага іх займае 62,5% у аб’ёме экспарту паслуг без уліку рэспубліканскіх арганізацый.

Галоўнай задачай у сферы турызму з’яўляецца фарміраванне прывабнага іміджу раёна, стварэнне сучаснага эфектыўнага і канкурэнтаздольнага турыстычнага рынку.

У 2016 годзе асновай інвестыцыйнай палітыкі будзе прыцягненне ў эканоміку замежных інвестыцый для стварэння новых прадпрыемстваў, развіццё экспартаарыентаваных і імпартазамяшчальных вытворчасцей, арганізацыя новых працоўных месцаў, развіццё інфраструктуры. На 2016 год раёну даведзены мэтавы паказчык па прыцягненні прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове ў памеры 2,0 млн долараў ЗША. Сёлета ЗПУП па аказанні паслуг «СОК «Іслач-Парк» плануе завершыць значны для эканомікі інвестыцыйны праект у сферы адпачынку з прыцягненнем замежных інвестыцый у памеры каля 1,5 млн долараў ЗША.

Немалаважная роля адводзіцца далейшаму развіццю малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Нашаму раёну на 2016 год даведзены паказчык працаўладкавання грамадзян на новыя створаныя працоўныя месцы ў колькасці 150 чалавек.

У бягучым годзе ў развіцці аграпрамысловага комплексу раёна будуць задзейнічаны ўсе фактары, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці, правядзенне комплекснай тэхналагічнай і эканамічнай мадэрнізацыі галіны. У структуры сельскагаспадарчай галіны на долю прадукцыі жывёлагадоўлі прыходзіцца 51%, раслінаводства – 40,8%. Сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна павінны атрымаць валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі на 828,7 млрд рублёў, ці 132,7%. Тэмп прыросту будзе забяспечаны за кошт павелічэння аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі (169,9%): галоўным чынам мяса свіней у 90 разоў, БРЖ – на 3,1%, вытворчасць малака – на 4,8%. Без уліку вытворчасці свініны тэмп росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі за 2015 год складзе 100,4%, у тым ліку прадукцыі жывёлагадоўлі – 103,0%, раслінаводства – 98,2%.

Даведзена заданне па тэмпе росту рознічнага тавараабароту праз усе каналы рэалізацыі ў аб’ёме 102,2%, ці 842 млрд рублёў. Неабходна больш актыўна прыцягваць наяўныя зберажэнні насельніцтва. Для гэтага патрэбна стварыць умовы для поўнага задавальнення спажывецкага попыту шырокім асартыментам тавараў і паслуг у першую чаргу айчыннай вытворчасці. Гэтаму будуць спрыяць кірмашы, выставы-продажы, рэкламныя акцыі і іншыя формы гандлю. Будзе прадоўжана работа па нарошчванні аб’ёмаў і паляпшэнні гандлёвага абслугоўвання насельніцтва сельскай мясцовасці.

У жыллёвым будаўніцтве ў 2016 годзе асноўная ўвага надаецца павышэнню ўзроўню камфортнасці жылля і яго спажывецкіх і эксплуатацыйных якасцей, павелічэнню плацежаздольнага попыту на жыллё на аснове зніжэння яго сабекошту, захавання ранейшых і развіцця новых форм падтрымкі і дапамогі маламаёмным грамадзянам, а таксама актывізацыя прыцягнення пазабюджэтных крыніц фінансавання жыллёвага будаўніцтва. Сёлета плануецца ўвод у эксплуатацыю за кошт усіх крыніц фінансавання 18 тыс. кв. м жылля. У цэлым па раёне тэмп росту будаўніча-мантажных работ прагназуецца на ўзроўні 101,0%.

 Аляксандр БРАЗОЎСКІ,

намеснік старшыні райвыканкама

 



Добавить комментарий