Міхась Курыла
ЖИЗНЬ ТАК УСТРОЕНА
Спешите жить и наслаждаться
Любовью к милым мелочам,
Спешите быть – а не казаться,
И не рубите сгоряча!..
Не потоните в подозрениях,
Не нарушайте ритм и шаг,
Делитесь светлым настроением,
Чем и питается Душа!..
Жизнь так устроена – все мудро:
Сиянье звезд, тепло луча…
Пусть будет добрым ваше утро,
Приятным, даже в мелочах!..
Из них – как из звенящих звеньев –
Вся цепь событий скреплена.
Отбросьте лишние сомненья,
Жизнь в целом радости полна!..
Пусть мелкий дождь стучит по крыше,
Пусть напугал он голубей –
Все, что дано – дано нам с Выше,
Давно прописано в судьбе.
Валянціна Гіруць-Русакевіч
ДАЙ ЖА, БОЖАНЬКА
Ой дай, Божанька, ды здаровейка,
Каб яшчэ палятала,
Птушкай-жаўранкам ды над родненькім
Краем песні спявала.
Над валошкавым ды рамонкавым
Сінявока-бялявым
Краем, любай маёй старонкаю,
Што авеяна славай.
Трапяткой уздымуся птушачкай,
Надзіўлюся ўволю
Ды як ветрыкі ніву гушкаюць
На ўраджайную долю,
Ды як рэчанькі ўюцца стужкамі
Між лугоў траўна-спелых…
Каб я вернаю быць дачушкаю
Свайго краю ўмела,
Дай жа, Божанька, сэрцу розуму
Усё цаніць у любові,
Каб лагодзілі, не марозілі
Маёй песні ўсе словы.
І адвечную, і што сённейка
Пелі славу старонцы
Беларускае – маці родненькай
Пад яе небам, сонцам.
Дай жа, Божанька, ды людцам усім –
Краю роднага дзецям,
Каб жа дзеткамі сапраўды былі
Найудзячнымі ў свеце
Свайго краю, сваёй староначкі –
Кроўна-роднае маці.
Птушкай вольнаю, жавароначкам,
Каб і мне ёй спяваці.
Наталля Жызнеўская
* * *
Вот поздний лучик осени в окошко
Шуршит спадающею желтою листвой…
Ну, погоди же, осень, хоть немножко,
Мне просто не угнаться за тобой.
Спешишь украсть ты ласковое лето,
Торопишься обжечь деревья наготой.
Не понимаешь, что и в сердце где-то,
У нас есть то, что связано с тобой.
Терзаешь дни холодными ветрами,
Потом ласкаешь солнцем свысока.
О, осень, что же делаешь ты с нами,
Зачем дрожит тот лепесток-рука?
Листвы окрас волшебной позолотой
Устелет землю отличительной порою.
А седину мы принимаем с неохотой
И смотрим в зеркало с тревогой и тоскою…
Марыя Шакун
ДЗЯКУЙ ПРАЗ ГАДЫ
Вось і лета прайшло,
Хутка захаладае…
Успамінаў цяпло
Нас заўжды сагравае.
Дом успомнім бацькоў
І матуліны вочы,
Любасць юных дзянькоў
І бяссоныя ночы,
Як душа да душы
Лёгкай птушкай ляцела
І ў вячэрняй цішы
Звонкай радасцю пела.
І сяброў, што ішлі
Па жыцці з намі поплеч,
І як вішні цвілі
У зялёным садочку.
Успомнім мілы куток,
Дзе нам свет адчыніўся,
Ён – жыццёвы выток,
З ім навек парадніўся.
І любімых сваіх,
Іх цяпло і пяшчоту,
Усіх людзей дарагіх…
Восені пазалоту,
І зімы халады,
І забавы на рэчцы…
Дзякуй вам праз гады,
Вы і сёння ў сэрцы.
Галіна Марцінкевіч
АКТУАЛЬНА
Лёс, ці доля, ці дарога
Тут нам – кожнаму сваё.
Ды не мер сабе чужога,
Не зайздросці на чыё.
Не спалі душу ў гневе,
У нараканнях не ўтапі,
Сей дабра, спакою семя –
Нам з вякоў наказ такі.
А празмерныя патрэбы
Хай не тлумяць галаву.
Глянь навокал, глянь на неба,
Што паслала хлеб, да хлеба!
Памяркуй: ці так жыву?
Ці нясу я сваю зорку
Яркім полымем, святлом?
Ці стагну аб нечым горка…
І не цешуся жыццём.
Незадаволены ніколі
Галаве шукае болю,
У нейкай чэзне ўсё няволі…
Сам сабе не гаспадар?
Прастагнаць не дай Бог долю
І жыцця шыкоўны дар.
Аксана Мітрошчанкава
* * *
В этом небе облака коромыслом.
Тишина лебяжий пух расстилает.
В этом небе темнота умирает.
Мир влетает в душу светом и смыслом.
И, мне кажется, в оттенках погожих
Кто-то солнышко на небе рисует.
Потому что, наконец, он танцует.
И лучи поют на бронзовой коже.
Улыбнись ему. Вы очень похожи.
Та же радость. Те же сны. Те же краски.
Пусть танцует и цветник, и художник.
В этом мире снова властвуют сказки.
Аляксандр Кулак
АСЕННЯЯ КАЗКА
Паглядзі вакол – якая восень,
Колькі фарбаў розных на зямлі!
І дарэмна дожджык што маросіць –
Не сумуй, усміхніся. Памаўчы…
Услухайся, як кропелькі крышталю
Падаюць на жоўтыя лісты.
І стаяць бярозы, нібы павы,
Дыхаюць паветрам залатым.
Ля рачулкі спелая каліна
Чырванее ягадай сваёй,
Нібы маладзенькая дзяўчына
Йдзе да споведзі нядзелькаю святой…
І раптоўна, нават нечакана,
Хмары растварыліся, як дым,
Сонейка ў госці завітала –
Лецейка мінулага ўспамін.
На імгненне ўспыхнула вясёлка
І ў бурштын нырнула з галавой.
На душы прыгожа стала, лёгка –
Кліча восень у казку за сабой.
І няхай наперадзе марозы,
Завірухі ці халодныя дажджы –
Дзень на дзень у прыроды не падобны,
Ты дзянёчкам кожным даражы!
Надзея Агіевіч
ЖУРАВЛИНАЯ ГРУСТЬ
Осень взмахнула цветным полушалком,
Вспыхнули звездами астры в саду.
Только мне лета немножечко жалко:
Ветер осенний с душой не в ладу.
Дышат унынием сжатые нивы.
Крик журавлей – то ли плачь, то ли стон…
А на прощанье леса так красивы,
Будто и не было лучших времен.
И потому-то опять мне печально,
И не унять той щемящей тоски,
Как журавли пред дорогою дальней,
Буду грустить у замерзшей реки.
Нет, не люблю я минуты прощанья,
Мне по душе переливы весны.
Легкой дороги вам и возвращенья
В милый наш край с той чужой стороны.
Пусть на пути с вами будет удача,
Силы возьмите с родимой земли.
Вы в синем небе не плачьте, не плачьте,
Жду вас домой по весне, журавли.
Крысціна Чармных
* * *
Я стала бачыць надта многа:
Як сохнуць кропелькі расы,
Расце трава, бяжыць дарога,
Твае сівеюць валасы.
Я раптам чуць выразна стала,
Як кіт спявае пад вадой,
Пылінка на падлогу ўпала,
Гучыць пяшчотна голас твой.
Я адчуваю ўсёю скурай
Узмахі крыльцаў матылька,
Паветра лёгкую тэкстуру,
Гарачыню ў тваіх руках.
Я – боства здольнасцей каштоўных:
І адчуваць, і бачыць, чуць.
Але згубіла дар свой моўны,
Усё разумею і – маўчу…
Лізавета Таўгень
ВАНДРОЎКА
Хаджу па забытых сцяжынах –
Вядуць у мінулае ногі,
Былых патаемных сядзібаў
Пераступаю парогі.
Схаваліся цені, як здані,
У пыльных, сырых пакоях.
Яны мяне быццам пазвалі
Паразмаўляць пра былое.
Замерла жыццё ў скляпеннях,
І толькі дубы векавыя,
Як сведкі жывых імгненняў,
Пускаюць карэнні крывыя,
Шумяць трапяткой лістотай,
Нахіляць галлё на хвіліну,
Каб нам прашаптаць сакрэты
Палацаў старых у руінах.
Аляксандр Грынкін
ЧУДЕСА
Быстро лето красное проходит,
Все в делах, заботах и поту…
Может быть, тропу я в жизни спутал
Или карту вытянул не ту?
Нет, скучна мне лавка у подъезда,
И поход в ближайший гастроном.
То ли дело — поле, трактор, дождик,
Солнышка чарующий подъем!
Пенье птичек, первые росточки,
Молодик так весело глядит,
В лужицах купаются кусочки
Неба, на котором он сидит.
Господи, спасибо за подарок,
Что красоты эти показал!
И смахну со лба росинки пота:
Вот так чудеса я увидал!..
Нэла Васілеўская
* * *
Синяя, глупая дрожь
По телу скользит тишиной.
Укрылась моя ложь
За занавеской льняной.
Спряталась в мягкий клубок.
Дышит, не дышит, сидит.
Ниткой наискосок
Правдой в висок мне спешит.
И разлетится молва
По свету птичьей душой.
Вроде бы я жива,
Да только правдой чужой.
Слышит моя вина
Вдали колокольный звон.
Снова пою одна
Хоралы зиме седой.
Юлія Арцюкевіч
* * *
Над родным краем пануюць вятры,
У ВКЛ зноў зіма.
Мы прасядзім з табой да зары,
Люляючы келіх віна.
Водбліск агню ў цябе на твары
Заварожвае, кліча ў палон.
Я ведаю, хутка разыдуцца хмары
І ў душах адчуем мы перазвон.
Хай растопіць зімовую сцюжу
Еднасць думак, сэрцаў, ідэй.
Мы будзем разам з табой, мілы дружа,
Зіма, я прашу, уцякай хутчэй.