Каляндар знамянальных і памятных дат Валожынскага раёна на 2016 год

Официально

370 гадоў назад (1641) быў пабудаваны касцёл Св. Марыі ў м. Вішнева. Помнік з архітэктурнымі рысамі стыляў рэнесансу, ранняга і позняга барока, ракако.

210 гадоў назад (1806) пабудавана былая рэзідэнцыя графоў Тышкевічаў у г. Валожыне. Помнік архітэктуры класіцызму.

210 гадоў назад (1806) пачаў працаваць Валожынскі ешыбот – іўдзейская вышэйшая рэлігійная школа па падрыхтоўцы рабінаў.

200 гадоў назад (1816) быў пабудаваны касцёл Святога Юзафа ў г. Валожыне. Помнік архітэктуры класіцызму.

160 гадоў назад (1866) у в. Лоск пабудавана Свята-Георгіеўская царква. Помнік архітэктуры псеўдарускага стылю.

150 гадоў назад (1866) В. Дунін-Марцінкевіч стварыў фарс-вадэвіль “Пінская шляхта”, жывучы ў фальварку Люцінка Валожынскага раёна.

150 гадоў назад (1866) у Валожыне пабудавана царква Канстанціна і Алены. Помнік драўлянага дойлідства.

150 гадоў назад (1866) у в. Гародзькі пабудавана Свята-Пакроўская царква. Помнік архітэктуры псеўдарускага стылю.

110 гадоў назад (1906) быў пабудаваны касцёл Маці Божай Ружанцовай у в. Ракаў. Помнік архітэктуры неаготыкі.

80 гадоў назад (1936) пачаў працаваць сырзавод у в. Міхалова.

 

Студзень

135 гадоў з дня нараджэння Івана Андрэевіча Біча (студзень 1881 – чэрвень 1919, в. Ясьманаўцы Валожынскага раёна), героя грамадзянскай вайны.

100 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Чарняўскага, ксяндза-марыяніна.

78 гадоў з дня ўтварэння Мінскай вобласці.

76 гадоў з дня ўтварэння Валожынскага раёна.

70 гадоў з дня нараджэння Зыгмунта Іванавіча Жабка (нар. 15.01.1941 г., в.Ляскоўка Валожынскага раёна), контр-адмірал.

 

Сакавік

120 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы (05.03.1896 – 07.01.1991 гг. ), беларускага паэта і празаіка, які працаваў настаўнікам у в. Мішаны Валожынскага раёна.

 

Красавік

155 гадоў з дня нараджэння Мар’яна Здзяхоўскага (30.04.1861 г., в. Ракаў Валожынскага раёна – 05.10.1938 г.), польскага літаратуразнаўца і публіцыста, прафесара Ягелонскага (з 1899 г.) у Кракаве і Віленскага (1919-932 гг.) універсітэтаў, члена Польскай акадэміі ведаў (з 1902 г.).

 

Май

100 гадоў назад у г. п. Івянец жыў і працаваў Міхаіл Аляксандравіч Фрунзе – прафесійны рэвалюцыянер, савецкі партыйны, дзяржаўны і ваенны дзеяч.

 

Чэрвень

80 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Францавіча Кебіча (10.06.1936 г., в. Канюшаўшчына Валожынскага раёна), былога старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

30 гадоў з дня смерці Канстанцыі Буйло (14.01.1893 – 04.06.1986), беларускай савецкай паэтэсы, заслужанага дзеяча культуры БССР. Дзіцячыя і юнацкія гады прайшлі на Валожыншчыне, пахавана ў в. Вішнева Валожынскага раёна.

 

Кастрычнік

120 гадоў з дня нараджэння Уры Фінкеля (08.10.1896 г., в. Ракаў Валожынскага раёна – 05.12.1957 г.), яўрэйскага крытыка і літаратуразнаўца.

25 гадоў з дня смерці Пятра Іванавіча Біталя (19.06.1912 – 18.10.1991 гг., в. Вішнева Валожынскага раёна), беларускага паэта, перакладчыка.

 

Снежань

125 гадоў з дня нараджэння Уладзіславы Францаўны Луцэвіч (25.12.1891 г., в. Вішнева Валожынскага раёна – 25.02.1960 г.), беларускага літаратуразнаўца і культурнага дзеяча. Жонка Я. Купалы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *