добрыя перамены ў магазіне «Мерыдыян»

Молодежный курьер

Многія пастаянныя пакупнікі магазіна «Мерыдыян» адзначаюць, што ў апошні час тут адбыліся добрыя перамены: павялічыўся асартымент, на паліцах – толькі свежая прадукцыя, пахвал заслугоўвае і ветлівае абслугоўванне з боку прадаўцоў.

Сакрэт поспеху раскрылі спецыялісты райспажыўтаварыства: станоўчы рух назіраецца з прыходам новай загадчыцы Веранікі БАШАРКЕВІЧ. Выкладка тавараў, афармленне вітрын, строгае выкананне нарматываў гандлю – гаспадыня магазіна нічога не ўпускае з поля зроку. Не прымусіў сябе чакаць і рост эканамічных паказчыкаў. За мінулы год план выкананы, выручка толькі за апошні месяц склала 480 мільёнаў рублёў.

У бліжэйшы час у магазіне будзе заменена абсталяванне, а таксама адбудзецца касметычны рамонт. Утульна і зручна стане пакупнікам, а прадаўцы разлічваюць працаваць яшчэ з большым эфектам.

Алена ЗБІРЭНКА
Фота Сяргея БОБРЫКА



Добавить комментарий