Шляхамi рушчыца

Культура

У раённым музеі экспануецца выстава “Шляхамі Фердынанда. 2015”, прымеркаваная да 145-годдзя вядомага мастака Фердынанда Рушчыца.

Фотамастак з Мінска, ураджэнец Валожыншчыны, Мікалай Міхайлавіч Ліннік даўно супрацоўнічае з установамі культуры нашага раёна. Асобай знакамітага земляка ён зацікавіўся, наведаўшы “Ноч у музеі”, якая ў мінулым годзе праводзілася пад знакам памятнай даты. Як прызнаецца аўтар, пасля ўдзелу ў мерапрыемстве ўзнікла ідэя падарожжа па мясцінах, звязаных з жыццём мастака. На фотаработах, якія дэманструюцца на выставе, можна бачыць краявіды Багданава, Вішнева. У цікавых ракурсах пададзены знакамітая пад’язная алея, муры былых будынкаў, касцёл, фамільныя могілкі Рушчыцаў. У аздабленні выставы прыняў удзел малады калега М. М. Лінніка Васіль Кузьмічкін.

У музеі адбылася сустрэча аўтара работ з прыхільнікамі мастацкай творчасці, работнікамі культуры раёна, выхаванцамі аддзялення дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва дзіцячай школы мастацтваў. Прыйшлі пазнаёміцца з творчасцю выпускніка школы № 1 і яе вучні. Дарэчы, у хуткім часе выстава пераедзе ў гэту навучальную ўстанову.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ



Добавить комментарий