Добрае слова кожнаму прыемна

Общество

З нагоды Дня работнікаў сацыяльнай абароны на абласным узроўні 15 студзеня ў Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача прайшло святочнае мерапрыемства.

Ад нашага раёна на ўрачыстасць былі запрошаны 16 чалавек. Сярод іншых прадстаўнікоў устаноў сацыяльнай абароны Ганаровай граматай Міністэрства працы, занятасці і сацыяльнай абароны краіны была адзначана галоўны бухгалтар Валожынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Жанна Анатольеўна Краскоўская. Падзяка губернатара вобласці С. Б. Шапіры аб’яўлена дырэктару Ракаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната Віталію Уладзіміравічу Прыёмку.

А днём раней прайшла раённая ўрачыстасць. Сацыяльныя работнікі ў цёплай душэўнай атмасферы, якую стварыў калектыў тэрытарыяльнага цэнтра, падвялі вынікі мінулага года, адпачылі сярод калег, мелі магчымасць павіншаваць адзін аднаго з прайшоўшымі і надыходзячымі святамі. За шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме сацыяльнай абароны Падзяка старшыні райвыканкама У. А. Наумовіча аб’яўлена вядучаму спецыялісту пенсіённага аддзела ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Мікалаю Мар’янавічу Адамовічу, галоўнаму спецыялісту аддзела занятасці Валянціне Купрыянаўне Прыгожай, загадчыцы аддзела сацыяльнай дапамогі на даму тэрытарыяльнага цэнтра Таццяне Зянонаўне Ярота і сацыяльнаму работніку гэтага аддзялення Тарэсе Ізыдораўне Ралавец, сацыяльнаму работніку Людміле Іпалітаўне Точцы.

Наталля ШТЭЙНЕР



Добавить комментарий