З перамогай!

Общество

8 дыпломаў атрымалі вучні школ раёна ў 3-м этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, якія праходзілі з 12 па 15 студзеня на базе сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Мінскай вобласці.

Усяго ў абласных алімпіядах прынялі ўдзел 17 вучняў з 5 сярэдніх школ: гімназія – 10 вучняў; СШ № 1 – 1 вучань; СШ № 2 – 3 вучні; Гародзькаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа – 1 вучань; Івянецкая СШ – 2 вучні.

Па выніках удзелу атрыманы 3 дыпломы I ступені, 1 дыплом II ступені і 4 дыпломы III ступені.

Пераможцамі сталі:

 Ірына БАГДАНОВІЧ, 10 клас, Івянецкая СШ – дыплом I ступені па беларускай мове і літаратуры. Настаўніца – Аліна Генадзьеўна Ярмак.

Мікалай БАРКОЎСКІ, 10 клас, гімназія – дыплом I ступені па інфарматыцы. Настаўніца – Таццяна Леанідаўна Барахоўская.

Антон ВІРШЫЧ, 7 клас, гімназія – дыплом I ступені па працоўным навучанні (тэхнічная праца). Настаўнік – Аляксандр Антонавіч Кербедзь.

Аліна ЯРШОВА, 9 клас, гімназія – дыплом II ступені па матэматыцы. Настаўніца – Ірына Уладзіміраўна Уланчык.

Ксенія БАРАХОЎСКАЯ, 11 клас, гімназія – дыплом III ступені па матэматыцы. Настаўніца – Ірына Уладзіміраўна Уланчык.

Ларыса ПОБАЛЬ, 10 клас, гімназія – дыплом III ступені па геаграфіі. Настаўніца – Святлана Вітольдаўна Федарака.

Дар’я ЛУГІНА, 10 клас, гімназія – дыплом III ступені па рускай мове і літаратуры. Настаўніца – Таццяна Іванаўна Саевіч.

Дар’я БРАЗОЎСКАЯ, 11 клас, гімназія – дыплом III ступені па англійскай мове. Настаўніца – Вольга Леанідаўна Шаргародская.



Добавить комментарий