У маладой сям’і САСНОЎСКІХ

Общество

У маладой сям’і САСНОЎСКІХ з вёскі Пугачы выхоўваюцца трое маленькіх “Д”: першакласніца Дзіяна, трохгадовая Даша і Данік, якому толькі годзік.

Матуля Алена на гэты конт з усмешкай зазначае, што ёсць яшчэ адзін вялікі “Д” – тата Дзіма. Пра тое, што ў іх будзе менавіта трое дзяцей, вырашылі сумесна напачатку сямейнага жыцця, хаця самі выхоўваліся ў невялікіх сем’ях. А вось нараджэнне і нават імя прадаўжальніка роду ім наканавала медсястра радзільнага аддзялення, калі выносіла бацькам немаўлятка Дашу. Так і сказала: “Хутка прыедзеце за Данікам”. Ды і як магло быць інакш, калі на новай вуліцы Лугавая ў дамах, якія маладым сем’ям выдзеліла мясцовая гаспадарка, амаль кожная сям’я шматдзетная!

Алена ЗАЛЕСКАЯ,

фота аўтара



Добавить комментарий