Валожынцы лепшыя сярод раёнаў вобласцi

Общество

У 2015 годзе вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельгасарганізацыях Валожынскага раёна ў супастаўных цэнах да мінулага года склала 132,5%, што з’яўляецца найлепшым паказчыкам сярод раёнаў Мінскай вобласці. Пры гэтым прадукцыі жывёлагадоўлі атрымана больш у 1,7 раза.

За 2015 год рэалізавана жывёлы і птушкі на забой у жывой вазе 14,8 тыс. тон, што на 10,9 тыс. тон (у 3,7 раза) больш, чым у 2014 годзе. Выраблена (выгадавана) асноўных відаў жывёлы і птушкі 15,3 тыс. тон, ці ў 2,8 раза больш за леташні перыяд, у тым ліку буйной рагатай жывёлы – 4,5 тыс. тон (на 3,4% больш), свіней – 10,7 тыс. тон (у 9,6 раза больш).

У параўнанні з 2014 годам вытворчасць малака павялічылася на 2,1 тыс. тон (на 4,8%) і склала 46,4 тыс. тон.

Па стане на пачатак 2016 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна ўтрымлівалася 36,2 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы (101,4% да 1 студзеня 2015 г.), 48,7 тыс. галоў свіней (141,1%). Пагалоўе кароў у параўнанні з пачаткам мінулага года павялічылася на 0,1 тыс. галоў (на 1,1%) і склала 12,3 тыс. галоў.

У 2015 годзе сельгасарганізацыямі раёна сабрана збожжа, уключаючы кукурузу (у вазе пасля дапрацоўкі), 93,5 тыс. тон, што на 13,4% больш, чым летась. Ураджайнасць збожжавых і зернебабовых культур у параўнанні з 2014 годам павялічылася з 33,2 цэнтнера з гектара ўбранай плошчы да 36,6 цэнтнера. Алею насення рапсу (у вазе пасля дапрацоўкі) намалочана 3,4 тыс. тон, ці па 12,7 цэнтнера з гектара (у 2014 годзе – 8,5 тыс. тон і 20,9 ц).

Бульбы накапана 3,5 тыс. тон, ці ў 2,4 раза больш, чым у 2014 годзе. У 2015 годзе з аднаго гектара атрымана 175 цэнтнераў бульбы супраць 139 цэнтнераў у папярэднім годзе. Цукровых буракоў сабрана 96,3 тыс. тон, што на 27,1% больш за леташні перыяд.

Галоўнае статыстычнае

ўпраўленне Мінскай вобласці



Добавить комментарий