Медыцына – галоўная тэма

Общество

“Дзяржаўная палітыка ў сферы аховы здароўя як складальнік сацыяльна арыентаванай дзяржавы” – аб гэтым на мінулым тыдні ішла размова на чарговым Дні інфармавання насельніцтва.

Сістэма аховы здароўя Рэспублікі Беларусь захавала дзяржаўны характар, недзяржаўны сектар у аб’ёме аказваемых медыцынскіх паслуг складае прыкладна 7%. Па выніках 2015 года ў Беларусі ўпершыню ўзровень нараджальнасці зраўняўся з узроўнем смяротнасці. Паказчыкі дзіцячай, мацярынскай смяротнасці адпавядаюць узроўню развітых краін свету.

У параўнанні з краінамі Еўрапейскага Саюза па ліку медыцынскіх работнікаў на 10 тыс. насельніцтва Беларусь супастаўная з Германія і Швецыяй і саступае толькі Грэцыі, Аўстрыі, Іспаніі, Партугаліі. Наша рэспубліка займае адно з вядучых месцаў сярод краін свету па доступе насельніцтва да медыцынскіх паслуг. Асноўнай задачай айчыннай сістэмы аховы здароўя з’яўляецца захаванне прынцыпаў сацыяльнай роўнасці пры аказанні медыцынскай дапамогі.

Законам «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2015 год» быў зацверджаны нарматыў бюджэтнай забяспечанасці расходаў на ахову здароўя ў разліку на аднаго жыхара Мінскай вобласці ў памеры 2 млн 747 тыс. 596 рублёў. Фактычнае выкананне нарматыву па выніках 2015 г. склала 2715,9 тыс. рублёў, ці 98,9% гадавога нарматыву. Нарматыў забяспечанасці ўрачамі першаснага звяна, устаноўлены як 1 урач на 1300 жыхароў, у 2015 г. выкананы ў цэлым па вобласці і на раённых узроўнях і склаў у сярэднім – 1 урач на 1143 жыхары.

У рэспубліцы ўкаранёныя тэрытарыяльныя праграмы дзяржаўных гарантый аказання грамадзянам бясплатнай медыцынскай дапамогі. Пры гэтым сельскаму насельніцтву нароўні з жыхарамі раённых цэнтраў прадстаўлена права доступу да паслуг аховы здароўя, аказваемых у цэнтральных раённых бальніцах і абласных установах.

На працягу апошніх гадоў у Беларусі агульныя выдаткі на сістэму аховы здароўя складаюць больш за 5% ВУП. У 2014 годзе агульная сума выдаткаў на ахову здароўя ў рэспубліцы склала 5,1% ВУП (было закладзена ў бюджэце – 4,28%).

У Беларусі функцыянуюць 626 бальнічных арганізацый з фондам больш за 98,2 тыс. ложкаў, забяспечанасць ложкамі складае 103,6 на 10 тыс. насельніцтва, працуе 1459 амбулаторна-паліклінічных арганізацый, 17 рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў, 144 цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, 3135 аптэк, 136 станцый хуткай медыцынскай дапамогі.

Адзначаецца стабілізацыя кадравай сітуацыі. У 2015 годзе ўкамплектаванасць медыцынскімі кадрамі па ўстановах аховы здароўя Мінскай вобласці склала 93,7%.

Адной з вядучых клінічных устаноў аховы здароўя сталічнай вобласці, якія забяспечваюць насельніцтва кваліфікаванай спецыялізаванай медыцынскай дапамогай з выкарыстаннем высокіх тэхналогій, з’яўляецца Мінская абласная клінічная бальніца. Яна з’яўляецца базай 6-і кафедраў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, а таксама 4-х рэспубліканскіх цэнтраў, якія працуюць на функцыянальнай аснове. У 24 аддзяленнях бальніцы разгорнуты 944 ложкі, з якіх 60% – хірургічнага профілю. За год спецыялістамі бальніцы выконваецца больш за 14,5 тысячы аперацый, пры гэтым хірургічная актыўнасць складае каля 77%. Асноўнымі накірункамі развіцця спецыялізаванай медыцынскай дапамогі ў абласной клінічнай бальніцы з’яўляюцца: эндаскапічныя віды аператыўных умяшанняў, якіх у год выконваецца звыш 2500, а таксама пратэзаванне суставаў (больш за 800 аперацый у год), сучасныя віды астэасінтэзу касцей, артраскапія буйных суставаў, аперацыі з выкарыстаннем лазернай апаратуры, сасудзістая хірургія, мікрахірургія і нейрахірургія.

Штогод праводзіцца каля 100 аперацый на сонных артэрыях для прафілактыкі ішэмічных інсультаў і інш.

На абласным узроўні аказваецца спецыялізаваная кансультатыўная, дыягнастычная і лячэбная медыцынская дапамога 15 абласнымі ўстановамі аховы здароўя з выкарыстаннем навейшых высокатэхналагічных сродкаў і метадаў дыягностыкі і лячэння. Штогод у кансультатыўных паліклініках абласных устаноў спецыялізаваную амбулаторную дапамогу атрымліваюць каля 650 тысяч чалавек, у стацыянарах абласных клінік лечыцца больш за 60 тысяч пацыентаў.



Добавить комментарий