Важныя ўмовы для iмунiтэту

Общество

З усіх вострых рэспіраторных вірусных інфекцый вылучаецца грып, які адрозніваецца ад іншых ВРВІ клінічнымі праявамі і можа прывесці да развіцця ўскладненняў. Грып характарызуецца высокай тэмпературай (38-40°С), што праяўляецца агульнай інтаксікацыяй і паражэннем дыхальных шляхоў часцей у форме трахеіту.

З мэтай прафілактыкі грыпу і ВРЗ варта выконваць наступныя правілы:

  1. Пазбягаць пераахаладжэння.

Вірусныя эпідэміі характэрны для наступлення халадоў, галоўным чынам з-за пераахаладжэння і высокай канцэнтрацыі вірусаў у памяшканнях, што менш праветрываюцца ў параўнанні з летам. Пераахаладзіўшыся, рэкамендуецца як мага хутчэй прыняць гарачую ванну ці душ, максімальна прагрэць ногі, выпіць гарачы чай з лімонам.

  1. Пазбягаць цеснага кантакту з нездаровымі людзьмі, вялікай колькасці людзей.
  2. Павялічыць прыток свежага паветра.

Рэгулярнае праветрыванне памяшкання – важная ўмова для прафілактыкі грыпу. Цэнтральнае ацяпленне сушыць слізістыя абалонкі, і як вынік – арганізм становіцца больш прыступны для вірусаў ВРЗ і грыпу.

  1. Часта мыць рукі.

Вялікая частка вірусаў грыпу перадаецца прамым кантактам. Напрыклад, інфіцыраваны чыхне ў руку, потым дакранецца да тэлефоннай трубкі, камп’ютарнай клавіятуры, дзвярной ручкі і г. д. Мікраарганізмы здольныя жыць на прадметах ад некалькіх гадзін да некалькіх тыдняў! Калі няма магчымасці вымыць рукі пад кранам, працірайце вільготнымі сурвэткамі, ужывайце спецыяльныя антыбактэрыяльныя сродкі.

  1. Павялічыць колькасць агародніны і садавіны ў харчаванні.

 Багатая вітамінамі ежа ўмацуе ваш імунітэт.  

  1. Выконваць рэгулярна фізічныя практыкаванні.

Падчас зарадкі выдзяляецца пот, які выводзіць таксічныя рэчывы з арганізма. Паскараецца абмен кіслародам паміж крывяноснай сістэмай і лёгкімі.

  1. Паўнацэнны сон.

Для таго, каб арганізм быў моцным, яму патрэбен якасны адпачынак.

  1. Піць шмат вадкасці.

Чыстая вада дапамагае арганізму выводзіць шкодныя рэчывы і таксіны.

  1. Зменшыць колькасць алкаголю і цыгарэт.

Злоўжыванне алкаголем падаўляе імунную сістэму. Па статыстыцы, людзі якія кураць, часцей хварэюць грыпам і пакутуюць ад яго ўскладненняў. прыкметнае падаўленне імуннай сістэмы назіраецца нават пры пасіўным курэнні (калі вы самі не курыце, але знаходзіцеся побач з чалавекам, які курыць).

  1. Ужываць эфірныя алеі.

Даследаванні пацвердзілі моцныя антыбактэрыяльныя і супрацьвірусныя ўласцівасці эфірных алеяў, іх здольнасць аптымізаваць вільготнасць паветра (што спрыяе вывядзенню пылу з дыхальных шляхоў). Памяншэнне колькасці пылу ў памяшканнях – важная ўмова для здаровага паветра: часціцы пылу – свайго роду транспарт, на якім хваробатворныя мікробы пранікаюць у дыхальныя шляхі.

  1. Хадзіць у саўну ці лазню.

Людзі, якія рэгулярна ходзяць у саўну, хварэюць радзей. Падчас удыхання гарачага паветра (каля 80°С) гінуць многія вірусы.

Анастасія СІНЯЎСКАЯ,

урач-тэрапеўт ЦРБ



Добавить комментарий