Добрая справа

Общество

У жыцці заўсёды ёсць месца добрым справам. Сярод нашых блізкіх і знаёмых хапае нераўнадушных людзей, якія гатовы прыйсці на дапамогу, падтрымаць маральна і матэрыяльна. Гэта не раз дэманстравалі прыхаджане храма Святых Роўнаапостальных цара Канстанціна і царыцы Алены, што ў райцэнтры.

Па агульным рашэнні прыхода, па благаславенні настаяцеля царквы протаіерэя Дзмітрыя Агіевіча ўсе жадаючыя могуць прынесці ахвяру для падтрымкі тэлеканала “Саюз”. Праваслаўная тэлекампанія заснавана Екацерынбургскай епархіяй Рускай праваслаўнай царквы. Канал дзейнічае толькі дзякуючы падтрымцы соцень тысяч нераўнадушных людзей. Яго бюджэт фарміруецца выключна з добраахвотных ахвяр. Агульнымі намаганнямі ствараецца добрае, чыстае, праваслаўнае тэлебачанне, заснаванае на традыцыйных духоўных каштоўнасцях нашага народа. Рэлігійныя праграмы гэтага канала неабходны тым, хто па розных прычынах не можа наведваць храм. Усе абаненты кабельнага тэлебачання нашага раёна могуць глядзець праграмы тэлеканала “Саюз” на 41 канале.

Сабраныя грошы ўжо некалькі разоў былі пераводам адпраўлены ў Екацерынбург. Апошняя ахвяра склала каля трох мільёнаў рублёў. Збор сродкаў працягваецца, тэлеканалу патрэбна пастаянная падтрымка. У храме Святых Роўнаапостальных цара Канстанціна і царыцы Алены знаходзіцца спецыяльная скарбонка, дзе кожны нераўнадушны чалавек можа пакінуць сваю ахвяру.

Анжэла РАДЫНА



Добавить комментарий