Рэгiянальныя навiныад члена Саюза журналістаў Беларусі Наталлі ШТЭЙНЕР

Общество

Тэл. 55679, Velcom 3933728 nshtejner@mail.ru 

На мінулым тыдні наш раён упершыню наведала першы намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Ірына Сцяпанаўна Кангро. Разам з начальнікам Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінскай вобласці Уладзіславам Станіслававічам Мецежам яны пазнаёміліся з работай аддзела статыстыкі нашага раёна.

Галоўная мэта іх візіту – паглядзець на месцы, як вядзецца абследаванне асабістых падсобных гаспадарак грамадзян, якія пастаянна пражываюць у сельскай мясцовасці. Сталічныя госці пагутарылі са спецыялістам па абследаванню Таццянай Расціславаўнай Захарэвіч, якая другі год займаецца гэтай справай у Пяршайскім сельсавеце. У аграгарадку Пяршаі яны асабіста мелі зносіны з некаторымі з 26-ці гаспадароў сядзіб, чые гаспадаркі знаходзяцца на абследаванні, выслухалі іх меркаванні.

Адна з будаўнічых пляцовак у райцэнтры знаходзіцца ў мікрараёне Сельгастэхніка, у раёне водазабору Валожынскага жылкамунгаса.

Аб’ект “Будаўніцтва артэзіянскай свідравіны, станцыя другога пад’ёму, рэканструкцыя сетак водазабеспячэння ў Валожыне” распачаты ў 2015 годзе. Будаўніцтва гэтага важнага для горада аб’екта вядзе ААТ “ПМК-188” (дырэктар І. А. Міхалевіч, прараб А. А. Лябецкі). Летась ён фінансаваўся з раённага бюджэту, сёлета – з абласнога. На 2016 год павінна быць выдзелена сродкаў 1 мільярд 725 мільёнаў рублёў. Увод аб’екта запланаваны на май бягучага года.

 

Самыя розныя людзі, урадавыя і неўрадавыя арганізацыі не даюць сумаваць выхаванцам Івянецкага дзіцячага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця, заставацца ім сам-на-сам з хваробамі.

У сваё прафесіянальнае свята – Міжнародны дзень мытніка – у дом-інтэрнат завіталі даўнія сябры з Мінскай “Мытні-2” на чале з начальнікам А. У. Міхалькевічам. Разам з імі прыбылі 4 службовыя сабакі. Спецыялісты-кінолагі паказалі сваіх чатырохлапых сяброў у дзеянні, як нясуць службу на мытні. З цікаўнасцю школьнікі паглядзелі таксама відэафільм пра работу мытні. А потым быў салодкі стол з фруктамі, якія прывезлі госці.

 

У студзені Івянецкі дом-інтэрнат наведаў таксама Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Уладыка Павел разам з мясцовым святаром айцом Віктарам і благачынным Валожынскай акругі айцом Дзмітрыем.

У той дзень, калі яшчэ працягваліся Калядныя святы, перад калектывам і выхаванцамі выступілі стваральнік і кіраўнік групы “Дразды” Віталь Карпанаў, чые бацькі па сённяшні дзень пражываюць у вёсцы Сівіца, і спявак Аляксандр Сабалеўскі, ураджэнец вёскі Пральнікі. Землякі разам дамовіліся пра дабрачынны канцэрт.

 

На базе трох раёнаў Міншчыны — Валожынскага, Пухавіцкага і Мінскага – пачаў рэалізоўвацца праект “Непаўналетнія і маладыя адзінокія маці”. Праект ладзіць грамадская арганізацыя “Здаровы выбар” пры фінансавай падтрымцы Форум Сюд (Швецыя).

Яго мэта самая гуманная – падтрымаць маладых маці ў самым пачатку мацярынства, паказаць шляхі рашэння складаных сітуацый, умацаваць веру маладых жанчын у свае сілы. Будзе праводзіцца цыкл заняткаў для адзінокіх маці, прадуманы і арганізаваны неабходныя для жыцця, а магчыма, і выжывання майстар-класы.

У праекце будуць задзейнічаны загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі тэрытарыяльнага цэнтра Аксана Жук, сацыяльны педагог СПЦ Рыта Станкевіч і педагог-псіхолаг цэнтра Таццяна Доўнар-Слізская, педыятр раённы Ірына Юхноўская. На працягу двух дзён у студзені гэтыя спецыялісты бралі ўдзел у семінары па навучанню эфектыўным метадам работы, які арганізавалі спецыялісты па сацыяльнай рабоце з Гётэборга (Швецыя).

 

З 23 па 25 студзеня ў Уздзе праходзіў чэмпіянат Мінскай вобласці па настольным тэнісе сярод мужчын і жанчын. Кожная каманда складалася з двух ігракоў.

У асабістым заліку дырэктар Валожынскай ДЮСШ Дзмітрый Ажарэльеў стаў чэмпіёнам вобласці. Гімназістка Вікторыя Барахоўская стала бронзавым прызёрам. У камандным заліку жаночая каманда ў складзе В. Барахоўскай і Анастасіі Патоцкай з Ракаўскай СШ паднялася на другую прыступку п’едэстала гонару. Мужчынская каманда ў складзе Д. Ажарэльева і Аляксея Ляха заняла чацвёртае месца.



Добавить комментарий