Нашы дзеці

Молодежный курьер

Андрэй Харлінскі вучыцца ў 6-м классе Дорскай школы. Як і большасць хлапчукоў яго ўзросту, захапляецца спортам, любіць глядзець тэлевізар, не супраць прысвяціць некаторы час камп’ютарным гульням, іграе на баяне, з задавальненнем удзельнічае ў школьных мерапрыемствах. Да таго ж, ён добра вучыцца. Перавагу аддае матэматыцы і фізіцы, любіць літаратуру.

 У мінулым годзе пад кіраўніцтвам настаўніцы гісторыі Ганны Аляксандраўны Усавай напісаў і годна абараніў гонар Дорскай школы на раённай навуковай канферэнцыі даследчую работу “Параўнальны аналіз асаблівасцей выбару імені для дзіцяці на прыкладзе сем’яў Харлінскіх і Грыц”. За сваю работу Андрэй атрымаў дыплом 2-й ступені, пазней скарыстаў магчымасць прадставіць арыгінальную работу на абласным узроўні.

Тэкст і фота Валянціны КРАЎНЕВІЧ



Добавить комментарий