Добрыя перспектывы…

Закон и порядок

У Беларусі дзейнічаюць дзве ведамасныя навучальныя ўстановы, якія рыхтуюць будучых афіцэраў сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў з вышэйшай юрыдычнай адукацыяй за кошт сродкаў бюджэту – Акадэмія МУС і Магілёўскі інстытут МУС.

У Акадэміі МУС (web-сайт: www.academy.mia.by, e-mail: info@amia.unibel.by) вядзецца прыём на факультэт міліцыі, следча-экспертны і крымінальна-выканаўчы факультэты. На першым рыхтуюць будучых спецыялістаў крымінальнай міліцыі, міліцыі грамадскай бяспекі, а таксама супрацоўнікаў падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю і карупцыяй. Выпускнікі другога займаюцца судова-пракурорска-следчай дзейнасцю або становяцца экспертамі-крыміналістамі. Курсанты ж крымінальна-выканаўчага факультэта набываюць трывалыя веды для далейшай работы ў падраздзяленнях Дэпартамента выканання пакаранняў.

Атрымаць вышэйшую юрыдычную адукацыю можна і ў Магілёўскім інстытуце МУС Беларусі (web-сайт: www.institutemvd.by; e-mail: institutemvd@tut.by). На дзённай форме навучання вучацца па спецыяльнасцях “Прававое забеспячэнне грамадскай бяспекі” і “Прававое забеспячэнне аператыўна-вышуковай дзейнасці” з прысваеннем кваліфікацыі “Юрыст”.

Тэрмін навучання ў абедзвюх установах адукацыі – 4 гады. Уступныя іспыты праводзяцца ў форме цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай (рускай) мовах на выбар, матэматыцы, грамадазнаўстве.

Неабходна, каб кандыдат меў станоўчыя характарыстыкі па месцы вучобы, працы, добрае здароўе. Абітурыенты праходзяць ваенна-ўрачэбную камісію ў паліклініцы МУС у Мінску. Курсанты знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні, ім гарантавана працаўладкаванне пасля заканчэння вучобы.

Калі вы жадаеце паступіць у Акадэмію ці Магілёўскі інстытут МУС, неабходна да 15 красавіка 2016 года звярнуцца па адрасе: г. Валожын, пл. Свабоды 17, каб. 2. Кантактныя тэлефоны: 58-8-15, 80447932261 (Velcom).

Сяргей ГЕЛДА,

намеснік начальніка РАУС

па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні



Добавить комментарий