Мінск пакарыўся віншёўскай сімфоніі…

Общество

Нядаўна ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў рамках ХV з’езда Беларускага саюза кампазітараў адбылася прэм’ера 2-ой сімфоніі нашага знакамітага земляка, жыхара мястэчка Вішнева, кампазітара Уладзіміра Іванавіча ГАРКУШЫ. Яго музычны твор прагучаў у выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава. Майстэрства прафесійных музыкантаў і таленавітая музыка Уладзіміра Гаркушы зрабілі вялікае ўражанне на сталічных слухачоў. Па іх апладысментах музыканты на біс вымушаны былі сыграць адну з частак сімфоніі.

Уладзімір Іванавіч меў на канцэрце сваю “групу падтрымкі”. Раённы аддзел культуры знайшоў транспарт для жадаючых наведаць гэта знакавае мерапрыемства. Падтрымалі земляка выкладчыкі музычных школ раёна і, канешне, яго сям’я, якая ў поўным складзе прысутнічала на канцэрце.

Сяргей СІВЫ.



Добавить комментарий