У барацьбе з iнфекцыямi i вiрусамi

Общество

Значнага павелічэння ўзроўню захворваемасці на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі ў раёне не назіраецца. Выпадкаў захворваемасці на грып не зарэгістравана.

Такую інфармацыю паведамілі ў Валожынскай раённай паліклініцы. Па словах загадчыка П. А. Ганчара, сярэдняя захворваемасць на ВРВІ назіраецца на ўзроўні мінулых гадоў і характэрная для гэтага перыяду каляндарнага года і ўмоў надвор’я, якія ўсталяваліся ў апошні час. Колькасць пацыентаў, якія звяртаюцца з сімптомамі прастуды, крыху вырасла. Па аператыўнай інфармацыі, якая збіраецца і аналізуецца ў райбальніцы кожную раніцу, у сярэднім у дзень 3 выклікі хуткай медыцынскай дапамогі рэгіструюцца да хворых з дыягназам ВРВІ, на прыём да аднаго ўчастковага тэрапеўта прыходзяць 3-4 захварэўшыя, адзін выклік ажыццяўляецца на дом. У дзіцячай кансультацыі на аднаго ўрача-педыятра прыходзіцца таксама 3-4 звароты. Хаця, часам у дзіцячай кансультацыі назіраюцца чэргі, аднак, трэцяя частка звярнуўшыхся прыходзяць за даведкамі. Каб даць магчымасць кожнаму хутчэй трапіць на прыём, у дзіцячай кансультацыі працуе ўрач-інтэрн па педыятрыі, якога курыруе раённы педыятр. Таму можна звярнуцца і да пачынаючага спецыяліста.

Рэгістратуру раённай паліклінікі можна без перабольшвання назваць “гарачым цэхам” – за дзень з рознымі пытаннямі сюды звяртаюцца больш за 400 чалавек. Кампетэнтна, хутка і якасна абслугоўваюць пацыентаў медрэгістратары Людміла Мечыславаўна СЛАБОЦКАЯ, Ірына Канстанцінаўна ЧЫЖЭЎСКАЯ і Людміла Дзмітрыеўна ВАШЧУК.
Рэгістратуру раённай паліклінікі можна без перабольшвання назваць “гарачым цэхам” – за дзень з рознымі пытаннямі сюды звяртаюцца больш за 400 чалавек. Кампетэнтна, хутка і якасна абслугоўваюць пацыентаў медрэгістратары Людміла Мечыславаўна СЛАБОЦКАЯ, Ірына Канстанцінаўна ЧЫЖЭЎСКАЯ і Людміла Дзмітрыеўна ВАШЧУК.

Увогуле, на выпадак рэзкага пад’ёму захворваемасці ў райбальніцы прадугледжана пераразмеркаванне ложкаў у аддзяленнях, а ўрачы, якія вядуць прыём у паліклініцы, забяспечаны спецыяльнымі супрацьвіруснымі прэпаратамі. У выпадку выяўлення захворванняў на грып хворым адразу будуць выдавацца лякарствы. Бо, як звярнуў асаблівую ўвагу Павел Алегавіч, прыём лекаў у першыя 72 гадзіны з моманту захворвання значна ўплывае на хутчэйшае выздараўленне і на агульны стан здароўя.

Да таго ж, ва ўрачоў, у холе раённай палілінікі і ў дзіцячай кансультацыі ёсць спецыяльныя брашуры па прафілактыцы ВРВІ з рэкамендацыямі для насельніцтва. Хацелася б, каб людзі імі карысталіся. Галоўнае ж, пры першых прыкметах – кашлі, павышанай тэмпературы, галаўным болі, ламоце ў мышцах – не займацца самалячэннем, а адразу звярнуцца за медыцынскай дапамогай.

Галоўны санітарны ўрач раёна А. У. Дубовік паведаміў, што апошнія тры гады, дзякуючы актыўнаму правядзенню імунізацыі, дыягназ грып у раёне не ўстанаўліваецца. Летась прышчэпкі супраць грыпу зрабілі 40,1 працэнта насельніцтва раёна, а гэта досыць высокі паказчык. Аляксандр Уладзіміравіч нагадаў, што падчас адлігі і ў надвор’е, якое спрыяе распаўсюджванню інфекцый і вірусаў, неабходна захоўваць меры перасцярогі. У прыватнасці, пры сустрэчы з людзьмі, у якіх назіраецца насмарк ці кашаль, варта знаходзіцца на адлегласці 1 метр. У памяшканнях пажадана як мага часцей праводзіць праветрыванне, вільготную ўборку, рэгулярна мыць рукі з мылам, больш гуляць на свежым паветры, але пры гэтым пазбягаць месцаў масавага знаходжання грамадзян. Добра ўмацоўваюць імунітэт вітаміны, фрукты і травяны чай.

Алена ЗАЛЕСКАЯ

 



Добавить комментарий