За што я люблю раённую газету?

Общество

Алена Францаўна СУГАКА, загадчыца Валожынскай дзіцячай бібліятэкі:

– На гэта пытанне так адразу і не адкажаш, настолькі раёнка стала звыклай, як паветра, якім дыхаем. Сама я родам з Пяршаяў, таму з газетай сябрую з дзяцінства. Любоў гэту прывіла маці, якая працавала спачатку настаўніцай, а затым бібліятэкарам у Пяршайскай школе. Газету ў сям’і выпісвалі заўсёды, нават у часы фінансавай нестабільнасці.

Зараз сама працую ў бібліятэцы. На ўстанову атрымліваем вялікую колькасць перыядычных выданняў, аднак у першую чаргу заўсёды праглядаю раёнку. Прыемна бачыць знаёмыя твары гараджан, калег па працы, суседзяў. Люблю замалёўкі пра родную Пяршайшчыну. Падабаецца, як піша пра нашы мясціны і людзей пастаянны аўтар газеты Д. В. Шаўлоўская. Любімыя рубрыкі – “Парады ўрача”, “Гід пакупніка”, “ Даведайцеся больш”, “Папулярна пра звычайнае”, “Карысна ведаць” і інш. Як культработнік цікаўлюся падзеямі культурнага жыцця раёна. Хацелася б бачыць у райгазеце і такую рубрыку, як “Навінкі кнігавыдання”.

Бачу, што не абмінаюць у нашай бібліятэцы падшыўкі раёнкі і вучні. Артыкулы краязнаўчага, гістарычнага характару выкарыстоўваюць для напісання рэфератаў, сачыненняў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *