Рэгiянальныя навiны ад члена Саюза журналістаў Беларусі Наталлі ШТЭЙНЕР

Общество

Тэл. 55679, Velcom 3933728       nshtejner@mail.ru

2016 год Валожынскі хлебазавод пачаў з паставак у продаж двух новых відаў уласнай прадукцыі. Дарэчы, свае хлеба-булачныя вырабы кааператары адпраўляюць не толькі ва ўсе магазіны спажывецкай кааперацыі раёна, але і ў Мінск па заяўках ПГУП “Гарген”, якое мае сетку магазінаў у сталіцы, а таксама ў гандлёвыя кропкі Мядзельскага раённага спажывецкага таварыства. У планах на перспектыву – супрацоўніцтва з калегамі з Мінскага раёна.

У студзені бягучага года асартымент прадукцыі папоўніў хлеб цёмны падавы “Шахцёрскі” вагой 0,7 кілаграма. Адметнасць гэтага хлеба ў тым, што ў рэцэптуры няма ніякіх дабавак. Такім жа натуральным з’яўляецца і торт “Мімоза” (бісквіт плюс суфле), які адразу знайшоў сваіх прыхільнікаў. Новы торт важыць 800 грамаў. За змену кандытары выпякаюць да 10 кілаграмаў гэтага ласунку.

Мнагапрофільная брыгада сацыяльнага абслугоўвання на мабільнай аснове тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва свой першы выезд у гэтым годзе здзейсніла 3-га лютага. Спецыялісты па сацыяльнай рабоце, псіхолаг, юрысконсульт пабывалі ў вёсках Старынкі і Замасцяны Івянецкага сельсавета.

Члены брыгады наведалі 27 жыхароў сталага ўзросту і інвалідаў, якія пражываюць у даных населеных пунктах. 9 з іх ужо знаходзяцца на сацыяльным абслугоўванні. У той дзень былі раздадзены рэчы з гуманітарнай дапамогі. Людзі атрымалі інфармацыйна-кансультацыйную дапамогу, больш падрабязную інфармацыю пра паслугі, якія аказвае тэрытарыяльны цэнтр. Аднаму з жыхароў спатрэбілася дапамога псіхолага

З 1 па 27 лютага праходзіць рэспубліканская акцыя “Бяспека – у кожны дом”. Яна складаецца з чатырох этапаў.

Першы этап супрацоўнікі РАНС правядуць у аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра, другі – у Валожынскім прафесіянальным сельскагаспадарчым ліцэі, дзе запланаваны тэматычныя гутаркі, дэманстрацыя слайдаў. Падчас трэцяга этапа акцыі выратавальнікі наведаюць працоўныя калектывы. На заключным этапе, які будзе праходзіць ва універмагу, валанцёры Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных будуць раздаваць пакупнікам магазіна лістоўкі, памяткі, расказваць, як паводзіць сябе ў надзвычайных сітуацыях, забяспечыць бяспеку ў дамах, выконваць правілы пажарнай бяспекі.

У зале жаночай цырульні Дома быту ў Валожыне цяпер можна не толькі пастрыгчыся ці зрабіць прычоску, але і зрабіць манікюр. Трэба адзначыць, што даная паслуга, хоць і запатрабаваная жанчынамі рознага ўзросту, аднак ніяк не прыжываецца ў Доме быту.

Хочацца спадзявацца, што з прыходам маладога спецыяліста Ганны Пратасевіч, якая скончыла Гродзенскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж, гэта бытавая паслуга стане пастаяннай. Майстар можа не толькі рабіць звычайны манікюр, але і дэкаратыўны роспіс. У студзені манікюр прынёс выручкі 1,5 мільёна рублёў.

30 студзеня ў 20.58 на пульт аператыўнага кіравання РАНС паступіў сігнал пра пажар у вёсцы Аўгустова Валожынскага сельсавета.

Калі да месца здарэння прыбылі дзве аўтамашыны ПАВЧ-1 Валожына, то ўбачылі, што гарыць дах хлява. Палымянае гарэнне назіралася менавіта над драўлянай прыбудовай, дзе захоўвалася салома. Прыбудова згарэла, салома пашкоджана, аднак ніхто не пацярпеў. Дакладная прычына пажару будзе названа пасля правядзення неабходных у такім выпадку праверак і экспертыз.

У рамках круглагадовай спартакіяды школьнікаў адбыліся раённыя спаборніцтвы па стральбе з вінтоўкі “Снежны снайпер”. У іх прынялі ўдзел 56 вучняў з 14 каманд.

Самымі трапнымі аказаліся стралкі сярэдняй школы № 2 райцэнтра. Другое і трэцяе месцы занялі каманды Сакаўшчынскай і Івянецкай школ. 4 лютага ў Вілейцы прайшлі занальныя спаборніцтвы “Снежны снайпер”. Наша каманда была сфарміравана з вучняў СШ № 2 і Сакаўшчынскай СШ.



Добавить комментарий