Падпольныя сiндыкаты

Закон и порядок

На мінулым тыдні ў раёне праходзіла комплекснае аператыўна-прафілактычнае мерапрыемства па выяўленні фактаў незаконнага абароту алкагольных напіткаў.

Сумесна з супрацоўнікамі РАУС у рэйдах прынялі ўдзел і работнікі Валожынскага лясгаса. Агульны “ўлоў” складаецца з 2 тон 460 літраў самагоннай брагі і несанкцыянаванай гарэлкі.

Самы буйны “сіндыкат” па выпуску саракаградуснага тавару хаваўся ў лясным масіве непадалёку ад вёскі Доржні Вішнеўскага сельсавета. Там мясцовы жыхар, нідзе не працуючы, 1963 года нараджэння трымаў самагонны апарат. Тут жа знаходзілася і ёмістасць з брагай у колькасці 1250 літраў. У адносінах да правапарушальніка складзены адміністрацыйны пратакол, а сродкі незаконнай вытворчасці знішчаны.

Накладзена табу і на міні-заводзік, у бочках якога булькала больш за тону брагі. Функцыянаваў ён непадалёк вёскі Вялікае Поле, што на тэрыторыі Пяршайскага сельсавета. Месцазнаходжанне “гажэльні” выдалі сляды гаспадара. Ім аказаўся жыхар райцэнтра.

Алена ЗБІРЭНКА

 



Добавить комментарий