Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты!

Общество

15 лютага ў нашай краіне адзначаецца жалобная і ўрачыстая дата – дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, калі мы аддаём даніну павагі ўсім тым, хто абараняў інтарэсы Радзімы ў міжнародных ваенных канфліктах.

Вы засталіся вернымі доўгу, прысязе і Айчыне. Увайшлі ў гісторыю як патрыёты і героі свайго часу. Дзеля перамогі справядлівасці вы не шкадавалі свайго жыцця і шчыра верылі, што дапамагаеце братняму народу.  

Вечная памяць тым, хто загінуў на чужой зямлі! Нізкі паклон і глыбокае спачуванне іх сем’ям!

Мы захапляемся мужнасцю і стойкасцю ветэранаў вайны ў Афганістане, удзячны ім за актыўную жыццёвую пазіцыю сёння.

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту. Міру і спакою вашым сем’ям, былыя воіны-інтэрнацыяналісты!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий