Дзеля дабрабыту людзей

Общество

З мэтай аператыўнага разгляду актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў раённым Савеце дэпутатаў створаны маніторынгавыя групы.

Як адзначыў старшыня райсавета С. Ф. Глінскі, у склад маніторынгавых груп увайшлі кіраўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама, раённага і пассельвыканкамаў, прадпрыемстваў раёна, дэпутаты і член парламента краіны. Пасяджэнне маніторынгавых груп будзе праводзіцца пры ўзнікненні праблемных сітуацый на месцах з мэтай хутчэйшага іх вырашэння. У далейшым інфармацыя пра ход спраў будзе аналізавацца і перадавацца ў верхнюю палату парламента.

Па словах Сяргея Францавіча, падобная практыка, калі прадстаўнікі выканаўчай і заканадаўчай улады збіраюцца разам, каб вырашыць набалелае, не новая для нашага раёна. На працягу апошніх гадоў добрай справай сталі сельскія сходы, куды запрашаюцца ўвесь дэпутацкі корпус раёна, старасты вёсак, прадстаўнікі раённай улады. У ходзе размовы узнімаюцца болевыя кропкі, абмяркоўваюцца надзённыя пытанні, прыводзяцца прыклады станоўчай работы дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў. Як паказвае практыка, такія сустрэчы прыносяць станоўчы вынік і даюць магчымасць не толькі выправіць сітуацыю, але і зменшыць колькасць зваротаў людзей у вышэйстаячыя органы ўлады.

Алена ЗАЛЕСКАЯ



Добавить комментарий