Рэгiянальныя навiны ад члена Саюза журналістаў Беларусі Наталлі ШТЭЙНЕР

18-02-2016-2

РЭГIЯНАЛЬНЫЯ НАВIНЫ

ад члена Саюза журналістаў Беларусі

Наталлі ШТЭЙНЕР

Тэл. 55679, Velcom 3933728       nshtejner@mail.ru

Пасля ўсіх ураганаў і іншых катаклізмаў, якія адбыліся ў студзені бягучага года, па даручэнні Прэзідэнта нашай краіны былі абследаваны лясныя масівы ўздоўж аўтамабільных дарог і ў месцах праходжання ліній электраперадач. Таксама вырашана павялічыць размеры прасек у лясах.

У нашым раёне ў маніторынгу прымалі ўдзел работнікі лясгаса і раёна электрычных сетак пры непасрэдным удзеле прадстаўнікоў РАНС. Было вызначана, што высечцы падлягаюць 8000 дрэў. Найбольшая колькасць прыпадае на лясныя масівы ў Ракаўскім лясніцтве.

У лютым работнікі Валожынскага лясгаса прыступілі да запланаваных высечак уздоўж ліній электраперадач і аўтамабільных трас. Па ўзгадненні з РЭС работы вядуцца ў Румскім лясніцтве ля трасы Мінск-Гродна, на тэрыторыі Ракаўскага і Пяршайскага лясніцтваў і на Кліме.

Амаль тры гады таму ў Валожыне была расфарміравана спецкамендатура, а двухпавярховы будынак інтэрната на вуліцы Беларускай, дзе пражываў спецкантынгент, перададзены на баланс жылкамунгаса.

За гэты час там зроблены бягучы рамонт, устаноўлена новае абсталяванне ў душавым памяшканні на першым паверсе, у туалетах. На кухнях на кожным паверсе ўстаноўлены па дзве новыя электрапліты. На рамонтныя работы і замену абсталявання выдаткавана амаль 600 мільёнаў рублёў. На тэрыторыі інтэрната зроблена стаянка для аўтатранспарту. Вясной яе заасфальтуюць. Неўзабаве будзе праведзена тэлефанізацыя жылых памяшканняў.

На сённяшні дзень падрыхтаваны 21 пакой па 9, 12 і 14 квадратных метраў. У першую чаргу жыллё будзе прадастаўляцца работнікам РУП “Валожынскі жылкамунгас”. Месцы для пражывання будуць выдзяляцця работнікам іншых прадпрыемстваў і арганізацый горада. 12 сем’яў ужо засяляюцца. Па рашэнні райвыканкама 2 пакоі забраніраваны для асоб, якія будуць вызваляцца з месцаў пазбаўлення волі. Яшчэ 4 пакоі зарэзерваваны за тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

13 лютага ў Валожынскім сельскагаспадарчым прафесіянальным ліцэі прайшоў Дзень адкрытых дзвярэй для вучняў сельскіх школ раёна. На яго былі запрошаны выпускнікі 9-х класаў разам з бацькамі.

Гасцей пазнаёмілі з матэрыяльна-тэхнічнай базай ліцэя. Прайшлі майстар-класы па прафесіях, якія правялі майстры вытворчага навучання разам з навучэнцамі 1-3 курсаў. Затым адбылося тэматычнае выступленне агітбрыгады, дзе ў даступнай, часам жартоўнай форме расказвалася пра прафесіі і спецыяльнасці, якія можна атрымаць у навучальнай установе

 

На мінулым тыдні работнікі Валожынскага лясгаса пачалі выязджаць на работу ў нядаўна створаны Бараўлянскі спецлясгас Мінскага раёна.

Штодня ў работах прымаюць удзел да 100 чалавек. Яны займаюцца ачысткай лясных масіваў ад захламленасці ўздоўж аўтамабільных дарог, а таксама высечкай сухастойных, ветравальных і бураломных дрэў.

 

Да Года культуры ў Валожынскай дзіцячай бібліятэцы аформлена кніжная выстава “Песняры зямлі беларускай”, якая будзе дзейнічаць на працягу 2016 года. На ёй размешчаны творы пісьменнікаў-юбіляраў бягучага года – Івана Шамякіна, Івана Мележа, Кандрата Крапівы, Максіма Багдановіча, Ніла Гілевіча і іншых. Асобны раздзел прысвечаны дзіцячым пісьменнікам-юбілярам Уладзіміру Ягоўдзіку, Міхасю Пазнякову.

Нядаўна з нагоды 65-годдзя М. Пазнякова ў бібліятэку былі запрошаны вучні 1-4 класаў СШ № 1 райцэнтра. Іх пазнаёмілі з новай выставай, паказалі кнігі з надпісамі і аўтографам пісьменніка, які быў госцем бібліятэкі. Работнікі падрыхтавалі для малодшых школьнікаў “Падарожжа ў Краіну загадак” паводле кнігі М. Пазнякова.

 

Тры каманды прынялі ўдзел у адкрытым турніры па міні-футболе сярод ветэранаў спорту, які прайшоў на базе ДЮСШ.

Першае месца заняла каманда ФАЦ “Надзея”. Другое і трэцяе месцы – каманды ДЮСШ і пасёлка Багданаў. Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і грашовымі прызамі.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars