Атручваннi чадным газам

Закон и порядок

У ацяпляльны пэрыяд выпадкі атручвання чадным газам сталі частымі здарэннямі.

Гэта можа адбывацца незаўважна, бо ён не мае ні колеру, ні паху. Атручванне можна атрымаць не толькі пры пажары, але і пры дрэннай вентыляцыі ў гаражах – асабліва калі пакінуць не выключаным рухавік у невялікім памяшканні, пры несвоечасова закрытай пячной засланцы або пры адсутнасці нармальна цыркулюючай выцяжкі ад газавых калонак. Першыя прыкметы такога атручвання: галаўны боль, галавакружэнне, слёзацячэнне, кашаль, млоснасць. Пры атручванні сярэдняй цяжкасці з’яўляецца дрымотнасць. Пры высокай канцэнтрацыі надыходзіць страта свядомасці і параліч.

Так, адразу некалькі выпадкаў нядаўна патрапілі ў зводкі ратавальнікаў Міншчыны. Першы адбыўся ў Барысаве. Яшчэ адзін выпадак адбыўся ў Стаўбцоўскім раёне. Паведамленне аб тым, што 23-гадовая жанчына і яе маленькі сын шпіталізаваны з дыягназам «вострае атручванне прадуктамі гарэння прыроднага газу лёгкай ступені», паступіла ў МНС 1 лютага каля 9 гадзін вечара. Сям’я пражывае ў двухкватэрным жылым доме ў вёсцы Новы Свержань. Ратавальнікі высветлілі, што атручэнне чадным газам адбылося з-за самавольнага пераносу трубы адводу прадуктаў гарэння газавага воданагравальніка з коміна ў вентыляцыйны канал.

Для таго, каб не атрымаць атручэнне, памятайце, што нельга заўчасна зачыняць засланку печаў, вуглі цалкам не прагараць. Пры гэтым заканчваць топку печы трэба не менш чым за дзве гадзіны перад адыходам да сну. Забараняецца карыстацца газавым абсталяваннем ці іншымі цеплагенерыруючымі агрэгатамі і прыладамі пры няспраўных комінах і вентыляцыйных каналах. Не выкарыстоўвайце для ацяплення памяшканняў газавыя бытавыя прыборы і апараты (напрыклад, газавыя пліты). Адкрытае полымя выпальвае кісларод у памяшканні, і яго становіцца недастаткова для нармальнай працы гарэлак. З-за недахопу кіслароду газ згарае не цалкам, у выніку ўтворыцца ўгарны газ. Знаходжанне ў памяшканні, паветра якога змяшчае 0,2% угарнага газу, на працягу 1 гадзіны шкодна для здароўя, а пры наяўнасці 0,5% угарнага газу знаходзіцца ў памяшканні на працягу 5 хвілін небяспечна для жыцця. А калі канцэнтрацыя газу ў паветры больш за 1,2%, чалавек памірае за некалькі секунд. Беражыце сябе і сваіх блізкіх.

 



Добавить комментарий