Кадравыя назначэннi

Общество

11 лютага бягучага года начальнікам Валожынскага раённага вузла паштовай сувязі назначана М. А. ІОДА.

Марына Аляксандраўна нарадзілася ў 1967 годзе ў вёсцы Пешкуры. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі паступіла ў Навапольскі сельскагаспадарчы тэхнікум. Працавала ў калгасе імя Суворава бухгалтарам. Без адрыву ад вытворчасці скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Напачатку 1997 года прыступіла да абавязкаў начальніка Бабровіцкага аддзялення паштовай сувязі, а ў сярэдзіне 2001-га вярнулася на работу галоўным бухгалтарам у мясцовую гаспадарку. Праз год М. А. Іода ўзначаліла ўпраўленне па працы і сацыяльнай абароне райвыканкама, дзе адпрацавала восем гадоў. У маі 2010 года была абрана на пасаду старшыні раённага Савета дэпутатаў. Апошняе месца работы – намеснік начальніка інспекцыі па падатках і зборах па Валожынскім раёне.

З’яўляецца дэпутатам раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий