Цэнтр фiзiчнага здароўя прапiшацца на вулiцы Партызанскай

Общество

Гісторыя будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў Валожыне па вуліцы Партызанскай пачынаецца з 2007 года, калі было прынята рашэнне райвыканкама № 935 аб зацвярджэнні акта выбару зямельнага ўчастка і дадзена дабро на праектна-вышукальныя работы.

Двухпавярховы шматфункцыянальны комплекс мае наступны памер: 40,98 х 32,2 метра. Праектам прадугледжана ўзвядзенне трох асноўных блокаў: лазневы комплекс, басейн, спартыўная зала. Размесцяцца і іншыя памяшканні рознага прызначэння.

Заказчыкам узвядзення  гэтага аб’екта з’яўляецца інвестыцыйна-будаўнічае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «УКБ  Валожын», а генеральным падрадчыкам выступілі ААТ «ПМК-188», філіял КУП «Мінскаблдарбуд»-«ДРБУ № 167».

Спартыўная зала

Гэта памяшканне будзе ўяўляць  добраўпарадкаваны металічны каркас з шасціметровым крокам калон. Згодна з  праектам, у зале адначасова камфортна змогуць займацца валейболам, футболам і баскетболам 40 чалавек. Трыбуна, размешчаная на другім паверсе, абсталявана спецыяльнымі сядзеннямі. Яна здольна ўмясціць да 150 балельшчыкаў.

Трэнажорная зала, безумоўна, таксама парадуе сваіх будучых наведвальнікаў. Тут плануецца ўстанавіць кардыятрэнажоры (велаэргаметры, бегавыя дарожкі), а таксама спартыўныя ўстаноўкі для сілавой падрыхтоўкі, лаўкі для трэніроўкі мышцаў брушнога прэса і інш. Адначасовая прапускная здольнасць гэтай залы – 20 чалавек.

У прасторным сучасным будынку будзе памяшканне і для заняткаў фітнесам.

 

Басейн

Яго памер 25 х 8,50 метра. Максімальная глыбіня 1,8 метра. У ім абсталююць тры плавальныя дарожкі для правядзення спаборніцтваў мясцовага значэння. Басейн прызначаны таксама і для аздараўленчага плавання. У ФАКу размесціцца і мікрабасейн для дзяцей малодшага ўзросту.

 

Лазневы комплекс

Будзе ўзведзены лазневы комплекс (мужчынскае і жаночае аддзяленні на 25 месцаў кожнае), парыльня.

Прапішуцца ў новабудоўлі VIP-саўны на 5 месцаў кожная, душавыя.

 

У ФАКу будуць дзве раздзявалкі для інвалідаў з асобнай душавой, санвузлом і выхадам праз тамбур-шлюз на абыходную дарожку басейна і іншыя выгоды для людзей з асаблівасцямі фізічнага развіцця.

Більярдную залу аснасцяць сталом для ігры ў рускі більярд і двума сталамі для амерыканскага більярда.

У новым прасторным будынку знойдзецца таксама месца для кафэ, бара, кабінетаў трэнераў, урача, для размяшчэння цырульні,  адміністрацыйных і дапаможных памяшканняў.

У вестыбюлі будзе абсталяваны гардэроб для абслугоўвання мінімум 400 чалавек. Прадугледжаны эвакуацыйныя выхады з розных частак будынка, радыёвузел, каментатарская, балкон-фае на другім паверсе.

19-02-2016-1Унутраная аддзелка  будынка –  гэта падвясная столь, зашыўка гіпсакардоннымі лістамі, пафарбаванымі акрылам. Для аддзелкі сцен прымяняецца дэкаратыўная тынкоўка, керамічная плітка, сучасныя металічныя элементы ўнутранай аздобы, а таксама гамагенныя, драўляныя і наліўныя пакрыцці.

Пры спрыяльным развіцці сітуацыі магчыма восенню бягучага года ФАК на вуліцы Партызанскай райцэнтра нарэшце прыме сваіх першых наведвальнікаў.

Праўда, мяркуецца, што ў эксплуатацыю  будзе ўведзена пакуль што толькі першая чарга ФАКа, а гэта басейн і спартыўная зала. Завяршэнне ўзвядзення лазневага комплексу і трэнажорнай залы будзе перанесена на больш позні час. Пры выпрацоўцы такога рашэння ўлічана, што аналагічныя  аўтаномныя аб’екты ўжо існуюць у нашым горадзе, а значыць, могуць і далей камфортна абслугоўваць сваіх шматлікіх наведвальнікаў.

Ірына ПАШКЕВІЧ



Добавить комментарий