Паважаныя ветэраны і воіны Узброеных Сіл! Паважаныя валожынцы!

Общество

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – святам усіх, хто прайшоў службу ў арміі, абараняе Айчыну сёння, і тых, хто толькі рыхтуецца выпаўняць свой канстытуцыйны доўг. Абарона роднай краіны, свайго народа – ганаровы абавязак для кожнага чалавека. Менавіта таму Дзень 23 лютага з’яўляецца сапраўды народным святам, днём мужных, моцных духам людзей.

Наша гісторыя багатая прыкладамі стойкасці, адвагі і гераізму абаронцаў Айчыны. Імёны герояў, іх ратныя подзвігі, баявыя традыцыі перадаюцца з пакалення ў пакаленне і з’яўляюцца прыкладам адданасці воінскаму доўгу. Мы адрасуем словы асаблівай падзякі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія атрымалі Вялікую Перамогу над фашызмам. Сёння мы асабліва разумеем, што мір неабходна зберагаць і абараняць усімі сіламі і магчымасцямі. Жадаем усім абаронцам Айчыны стойкасці ў дасягненні пастаўленых мэт, нязломнасці перад цяжкасцямі, настойлівасці ў імкненні да прафесійнага майстэрства. Здароўя і даўгалецця ветэранам, паспяховай службы салдатам і афіцэрам. Няхай гэта свята заўсёды будзе мірным і радасным.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *