Дарагія валожынцы!

Общество

Ад усёй душы віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Штогод мы сустракаем гэта свята ў свабоднай, мірнай, незалежнай краіне. Гераічныя традыцыі воінаў застаюцца здабыткам гісторыі. Яны жывуць і працягваюцца ў сённяшніх справах Узброеных Сіл Беларусі. У гэты дзень мы аддаём даніну павагі прадстаўнікам усіх пакаленняў, ушаноўваем ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачых сучаснай арміі – тых, хто прысвяціў і прысвячае жыццё ратнай справе.

Жадаем вам, вашым родным і блізкім дабра, міру, аптымізму, бадзёрасці духу, моцнага здароўя! Новых поспехаў у воінскай службе і ў працы на карысць Радзіме!

С. Р. САРОКА,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

С. Ф. Кулеш,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу



Добавить комментарий