Афіцэрскі баль

Общество

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны ў Маладзечанскім Палацы культуры ў чарговы раз адбыўся афіцэрскі баль, на якім прысутнічалі лепшыя афіцэры Мінскага гарнізона.

   Не першы раз на такім балі нашу воінскую часць № 30695 прадстаўлялі камандзір палкоўнік Сяргей Вячаслававіч Галіеў і яго жонка Аксана Мікалаеўна, у другі раз – намеснік камандзіра па ідэалагічнай рабоце падпалкоўнік Дзмітрый Мікалаевіч Ракавец з жонкай Святланай Леанідаўнай. А вось маёру Ігару Васільевічу Стасяловічу і яго жонцы Таццяне Ігараўне такі гонар выпаў упершыню. За добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і бездакорную службу губернатар вобласці С. Б. Шапіра ўручыў Д. М. Ракаўцу Ганаровую грамату Мінскага аблвыканкама.

Наталля ШТЭЙНЕР



Добавить комментарий