Кадравыя назначэннi

Общество

22 лютага бягучага года начальнікам Валожынскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя назначаны В. Р. ЯКУТОВІЧ.

Віктар Рамуальдавіч нарадзіўся ў 1970 годзе ў Валожыне. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі паступіў у Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію. Уся працоўная дзейнасць В. Р. Якутовіча звязана з РАУС. Быў участковым інспектарам, следчым следчага аддзялення, начальнікам аддзялення грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі, начальнікам аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі, першым намеснікам начальніка, начальнікам крымінальнай міліцыі. У 2001 годзе без адрыву ад вытворчасці скончыў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

З’яўляецца дэпутатам раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий