Івянецкі завод мастацкай керамікі

Общество

На ААТ “Івянецкі завод мастацкай керамікі” штодзённая праца ідзе паралельна 
з творчасцю. Асабліва выразна гэта праяўляецца ў вытворчым цэху, дзе працу-
юць жывапісцы. Кожная з прадстаўніц цудоўнай паловы чалавецтва, седзячы за
спецыяльным прыстасаваннем-падстаўкай і багатай палітрай фарбаў, захоплена аздабляе гліняныя кашпо. Сярод такіх і Надзея Юр’еўна БАНЦАРЭВІЧ. За змену прыходзіцца размаляваць да сотні керамічных вырабаў. Па канкрэтным эскізе, папярэдне распрацаваным майстрам, наносіцца эксклюзіўны малюнак. Калі ў жывапісца спрактыкаваная рука, то аздоба выходзіць бездакорная. Упэўнена адчувае сябе сярод сваіх калег Надзея Юр’еўна, нягледзячы, што яе працоўная біяграфія складае толькі тры гады. Добрую школу майстэрства прайшла яна ў вопытнага жывапісца Марыны Алегаўны Лапо.

Тэкст і фота Ірыны ПАШКЕВІЧ



Добавить комментарий