Мантаж першага энергаблока

У канцы мая пачнецца мантаж корпуса рэактара першага энергаблока Беларускай АЭС, паведаміў начальнік рэактарнага цэха БелАЭС Аляксандр Канюка.

«Папярэдне мантаж корпуса рэактара першага энергаблока запланаваны на 28 мая. Цяпер вядуцца падрыхтоўчыя работы, абсталяванне ўжо дастаўлена ў зону мантажу. Як чакаецца, мантаж корпуса рэактара, яго ўстаноўка, падгонка зоймуць каля двух тыдняў. Потым выстаўляецца ўсё астатняе абсталяванне, якое «абвязваецца» галоўным цыркуляцыйным трубаправодам», — расказаў Аляксандр Канюка.

Мантаж корпуса ўяўляе сабой даволі працаёмкую аперацыю. «Корпус — гэта асноўны элемент рэактарнай устаноўкі, дакладнасць яго мантажу павінна поўнасцю адпавядаць канструктарскай дакументацыі, ад гэтага будзе залежаць бяспека далейшых аперацый», — растлумачыў начальнік рэактарнага цэха.

Корпус рэактара выраблены ў Валгадонскім філіяле АТ «АЭМ-тэхналогіі» «Атаммаш» і дастаўлены на пляцоўку будаўніцтва Беларускай АЭС у канцы снежня 2015 года. Абсталяванне важыць больш за 330 т, яго вышыня 13 м, дыяметр 4,5 м. Рэактар уяўляе сабой вертыкальны цыліндрычны корпус з эліптычным днішчам. Унутры корпуса размяшчаецца актыўная зона і ўнутрыкорпусныя ўстройствы.

БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. У адпаведнасці з генеральным кантрактам на будаўніцтва станцыі першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі — у 2020 годзе.

Па матэрыялах БелТА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars