Дарагія прадстаўніцы чароўнай паловы чалавецтва!

Общество

Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з жаночым днём 8 Сакавіка!

Гэта першае веснавое свята прыўносіць у жыццё абуджэнне светлых пачуццяў павагі, удзячнасці і кахання да лепшай паловы чалавецтва.

У гэты дзень хочацца выказаць словы ўдзячнасці і шчырага захаплення дзіўным уменнем спалучаць прафесійную дзейнасць з выкананнем свайго галоўнага прызначэння – быць ахоўніцай дамашняга ачага, традыцыйных маральных каштоўнасцей і прынцыпаў. Жанчыны нашай краіны прымаюць актыўны ўдзел ва ўсіх сферах дзейнасці. Вы – будучыня нашай дзяржавы, мы ад шчырага сэрца ганарымся вамі.

Няхай сягоння па-асабліваму гучаць віншавальныя словы ад мужчын матулям, жонкам, дачушкам, усім жанчынам, якія сваёй прыгажосцю, цеплынёй і спагадлівасцю напаўняюць і ўпрыгожваюць наша жыццё.

Ад усёй душы жадаем вам цудоўнага вясенняга настрою, творчых і прафесійных поспехаў, здзяйснення самых лепшых мар, здароўя, маладосці і прыгажосці, мацярынскага шчасця і сямейных радасцей, міру і дабрабыту вам і вашым сем’ям. Будзьце заўжды мілымі, жаданымі і шчаслівымі!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий