Шаноўныя жанчыны!

Общество

Сардэчна віншуем вас, натхнёных і руплівых стваральніц нашай багатай сучаснай Беларусі, з цудоўным святам Вясны і Прыгажосці – Днём жанчын!

Свята вясны — гэта сімвал кахання і пяшчоты, абнаўлення і пачатку новага жыцця. Спрадвеку жанчына была ўвасабленнем прыгажосці і натхнення, захавальніцай дамашняга ачага, надзейнай апорай для каханага мужчыны. Але самая высокая місія – даць жыццё дзіцяці, выгадаваць яго, выхаваць дастойным грамадзянінам краіны. Многія жанчыны спалучаюць паспяховую прафесійную дзейнасць з добрым выхаваннем дзяцей, ствараюць дабрабыт сем’яў. Адказныя і мэтанакіраваныя, вопытныя і энергічныя, таленавітыя і крэатыўныя — розныя, але вы заўсёды імкнецеся быць лепшымі ў сваёй справе. Працуючы на розных пасадах нароўні з мужчынамі, вы прыўносіце нотку парадку і стылю ва ўсё, што робіце. Ваша прысутнасць стварае здаровы клімат у працоўных калектывах і стымулюе праяўленне ў калег-мужчын іх лепшых якасцей. Сваёй добрасумленнай працай вы забяспечваеце далейшы росквіт роднай Валожыншчыны, Міншчыны і Рэспублікі Беларусь. Нізкі паклон Вам за гэта!

Асаблівыя словы віншавання мы гаворым нашым дарагім жанчынам-ветэранам вайны і працы.

Ад усёй душы жадаем вам вясновага настрою, здароўя, сямейнага дабрабыту, міру і згоды. Са святам!

С. Р. Сарока, член Савета Рэспублікі

С. Ф. Кулеш, дэпутат Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

 



Добавить комментарий