Прыміце шчырыя віншаванні з вашым прафесійным святам!
Ва ўсе часы органы ўнутраных спраў з’яўляліся важнейшым інстытутам дзяржаўнасці, які забяспечвае бяспеку асобы і грамадства. Менавіта супрацоўнікі міліцыі першымі гатовы прыйсці на дапамогу людзям у складанай сітуацыі. Таму высокая мера вашай асабістай адказнасці.
Ад таго, наколькі эфектыўна і добрасумленна працуюць праваахоўнікі, залежыць давер грамадзян да ўлады.
Мы ўдзячны ўсім супрацоўнікам міліцыі, якія, нягледзячы на асабістыя абставіны, добрасумленна выконваюць задачы, пастаўленыя грамадствам і дзяржавай. Граматныя, выразныя і аператыўныя дзеянні ствараюць бяспечную абстаноўку, спрыяльную для працы і адпачынку жыхароў горада і раёна.
Шчыра жадаем вам нястомнай энергіі, аптымізму, стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, а таксама поспехаў у вашай такой неабходнай і высакароднай працы. Жадаем вам і вашым родным моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту!
Раённы выканаўчы камiтэт
Раённы Савет дэпутатаў