Высокія паказчыкі ў рабоце

Закон и порядок

Дысцыпліна, прынцыповасць і справядлівасць дапамаглі інспектару дарожна-патрульнай службы аддзялення ДАІ РАУС старшаму лейтэнанту Дзянісу Валянцінавічу БАРЫСЕВІЧУ дасягнуць высокіх паказчыкаў у рабоце. За мінулы год маладому супрацоўніку ўдалося выявіць звыш паўтары тысячы парушэнняў Правіл дарожнага руху, сярод якіх – 60 вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія знаходзіліся за рулём у нецвярозым стане і кіравалі машынай без вадзіцельскага пасведчання, 550 парушальнікаў хуткаснага рэжыму.

    Поўная самааддача, працавітасць і стараннасць Д. В. Барысевіча былі заўважаны і кіраўніцтвам раёна. За бездакорную службу да прафесійнага свята ён узнагароджаны Ганаровай граматай райвыканкама. Для маладога супрацоўніка, стаж работы ў праваахоўных органах якога складае ўсяго тры гады, гэта вялікі стымул для самаўдасканалення.

Алена ЗАЛЕСКАЯ,

фота аўтара



Добавить комментарий