***

Общество

Магазін у вёсцы Суднікі трымае лідарства па культуры абслугоўвання пакупнікоў, выкананні планавых паказчыкаў і санітарных норм, захаванасці таварна-матэрыяльных каштоўнасцей. І ў гэтым вялікая заслуга загадчыцы гандлёвай кропкі Вольгі ТХОРАВАЙ.

    З прафесіяй яна вызначылася яшчэ падчас вучобы ў школе і прызнаецца, што ніколі аб такім выбары не пашкадавала. Хутка ўжо 10 гадоў, як Вольга стаіць за прылаўкам. У Суднікі, на сваю малую радзіму, вярнулася тры гады назад. З яе прыходам магазін відавочна змяніўся ў лепшы бок. Зараз сюды ахвотна наведваюцца жыхары ўсяго наваколля. А летам і сталічныя дачнікі не абмінаюць. Вясковы гандаль мае сваю спецыфіку: на невялікай плошчы неабходна размясціць шырокі асартымент, не разгубіцца ў ім, трымаць на кантролі. Гэта нялёгка, але Вольга плануе з часам зрабіць прамысловую групы тавараў больш прадстаўнічай. Як вопытны спецыяліст, яна адчувае, што так будзе выгадна і пакупнікам, і магазіну.

Тэкст і фота Алены ЗБІРЭНКА

 



Добавить комментарий