Галоўную жаночую ўзнагароду – ордэн Маці – атрымалі тры шматдзетныя матулі Валожыншчыны, якія нарадзілі і выхоўваюць пяцёра дзяцей.
Цырымонія ўзнагароджвання праходзіла ў Мінскім абласным выканаўчым камітэце напярэдадні Свята жанчын. Дзяржаўны медаль уручаў губернатар Міншчыны Сямён Барысавіч Шапіра. Упершыню разам з віноўніцамі ўрачыстасці на мерапрыемства былі запрошаны і іх другія палавінкі. Сярод 38 шмадзетных матуль з вобласці наш раён прадстаўлялі сям’я Вольгі Феліксаўны і Уладзіміра Яўгеньевіча БАРЭЙКАЎ з вёскі Адамова, дзе выхоўваюцца 2 сыны і 3 дачкі. Столькі ж наследнікаў у Вольгі Антонаўны і Юрыя Багданавіча КАСПЯРОВІЧАЎ з Івянца, дарэчы, дзве маленькія пястухі, 2014 года нараджэння, двайняты. Жаночае царства – 4 дзяўчынкі – пераважае ў сям’і Аляксандры Сяргееўны і Сяргея Уладзіміравіча РАЗУМЕЙЧЫКАЎ з Валожына, але пазалетась, нарэшце, бацькі дачакаліся прадаўжальніка свайго роду.
Пасля ўрачыстай часткі ўсе запрошаныя наведалі з экскурсіяй адну з прыгожых славутасцей нашай краіны – Нацыянальную бібліятэку.
Алена ЗАЛЕСКАЯ
Фота прадастаўлена раённым
тэрытарыяльным цэнтрам
сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва