Птушка новай яўрэйскай паэзii ўзляцела з валожынскага ўзгорка

Культура

Да 125-гадовага юбілею верша “Да птушкі”

Х. Бялик

 

К ПТИЧКЕ

(Перевод С. Маршака) 

Привет тебе, пташка! Привет, дорогая!

Ко мне прилетела ты с юга…

Душа, по родным твоим песням скучая,

Давно стосковалась, подруга!..

Скажи мне, родимая пташка,

Ужели в краях лучезарно-счастливых,

Как здесь, всем тоскливо и тяжко?..

Несешь ли приветы от братьев Сиона,

Далеких и страстно любимых?

Скажи мне, слыхали ль они мои стоны,

Рыдания братьев гонимых?

И знают ли, сколько врагов беспощадных

В чужбине меня окружает?

О, пой же скорей о долинах отрадных,

Где яркое солнце сияет!

Несешь ли привет от цветов Иордана,

Его безмятежной долины?

Скажи, излечил ли тяжелую рану

Г-сподь у родной Палестины?..

А долы Сарона, Левоны вершина

По-прежнему ль льют ароматы?..

Что с лесом Ливана — главой исполина,

Проснулся ль тревогой объятый?..

И стелются жемчугом росы Хермона

Иль капают тихо слезами? —

Все так же ль блестит Иордан полусонный,

Журчит голубыми струями?..

А тучи все так же ль Сион окружили

Подобием сумрачной сетки?..

О, спой о земле ты, где жизнь находили

И гибель нашли мои предки!..

Завяли ль цветы, что весной насаждал я,

Как блекну и сам я, унылый…

А ярко и мощно тогда расцветал я —

Но гибнут могучие силы…

Скажи, что тебе мои песни шептали?..

Ты ждешь ли, чтоб поздно иль рано

Те песни, проснувшись, сердца взбушевали,

Как ветры дубраву Ливана?..

Где братья, что сеяли хлеб свой, рыдая?

Пожали ли с песнями ниву? —

О, если бы крылья — взлетел бы туда я,

Где зреют миндаль и олива!..

Привет тебе, пташка! Привет, дорогая!

Опять прилетела ты с юга!

Душа стосковалась, по песне скучая…

О, пой, заливайся, подруга!..

 

Верш 18-гадовы паэт напісаў, па захаваным паданні, на адным з узгоркаў Валожына ў 1891 г.

 

 

Будынак былой габрэйскай іешывы, што стаіць у самым цэнтры Валожына, захоўвае шмат таямніц, утоеных ад нас завесай часу і культурнымі бар’ерамі. Ужо шмат дзесяцігоддзяў ніхто ў бліжэйшым наваколлі не разумее ні ідышу, ні іўрыту, а нешматлікія госці, якія цікавяцца яўрэйскім мінулым, не затрымліваюцца ў райцэнтры надоўга. Імёны самых знакамітых выкладчыкаў і вучняў гэтай некалі вядомай на ўвесь свет навучальнай установы, іх гучныя дасягненні застаюцца, на жаль, занядбанымі ў краіне, дзе 100 гадоў назад яўрэем быў кожны шосты.

 І ўсё ж галасы мінулага гучаць праз тоўшчу часу. Адзін з такіх галасоў –творчасць паэта Хаіма Нахмана Бяліка, які жыў у Валожыне ўсяго толькі 3 гады, а пасля праславіўся на ўвесь свет.

РАДКІ З БІЯГРАФІІ

 

 Хаім Бялік нарадзіўся недалёка ад Жытоміра ў 1873 годзе ў беднай яўрэйскай сям’і і вельмі рана, у 6 гадоў, страціў бацькоў.

 Яго выхоўваў дзед, чалавек глыбока рэлігійны, перакананы хасід – прадстаўнік больш “духоўнага” кірунку ў іўдаізме, які рабіў стаўку на пачуццёвае пазнанне Бога, у тым ліку праз музыку і нават танцы, што больш адпавядала светаадчуванню простых, малаадукаваных людзей.

 Гэтаму кірунку супрацьстаялі “літвакі”, якія называліся яшчэ “мітнагдзім” (“што працівяцца”) – больш рацыянальныя, якія цягнуліся да літары Пісання, яго стараннага вывучэння і тлумачэння, якія прысвячалі гады жыцця мэце глыбокага разумення тэкстаў Торы і Талмуда.

Менавіта валожынская іешыва была, мабыць, самай знакамітай і аўтарытэтнай у свеце рэлігійнай акадэміяй “мітнагдзім”. Вучні вывучалі святыя тэксты па 14 гадзін у дзень, прычым некаторыя, кажуць, завучвалі не толькі тэксты, але і размяшчэнне слоў на старонцы настолькі дакладна, што маглі ўсляпую сказаць, якая літара знаходзіцца на любой старонцы, калі праткнуць літару шпількай за некалькі дзясяткаў старонак да яе.

Само слова “іешыва” паходзіць ад іўрытскага дзеяслова “сядзець”, недвухсэнсоўна паказваючы, чым галоўным чынам займаліся яе студэнты. Хасіды лічылі літвакоў бессардэчнымі “сухарамі” і складалі пра іх з’едлівыя анекдоты, а тыя сваіх сапернікаў – людзьмі прастадушнымі і недалёкімі.

Да 16-гадовага ўзросту юнага Хаіма яго дзед сутыкнуўся з адвечнай праблемай падлеткавага станаўлення. Ад свавольстваў унука даводзілася ўвесь час хапацца за сэрца. “Калі б быў жывы твой бацька!” – напэўна, не раз крычаў ён злосна. Урэшце, стаміўшыся ад беспаспяховых спроб утаймаваць маладую кроў, ён прыйшоў да даволі нечаканага рашэння: адправіць непакорлівага ўнука вучыцца да ідэйных сапернікаў, да літвакоў, у далёкі, халодны ва ўсіх сэнсах, але праслаўлены сваёй непераўзыдзенай вучонасцю і строгай дысцыплінай Валожын. “Там з цябе зробяць чалавека!”

Як ні дзіўна, Хаім не пярэчыў. Справа ў тым, што ў падлеткавым яўрэйскім асяроддзі пра Валожын хадзілі свае легенды, зусім не падобныя на тое, што распавядалі пра яго дарослыя. Быццам бы там вывучаюць не толькі Пісанне, але і разнастайныя свецкія навукі – адных моў аж семдзесят! Бясспрэчна, гэта шанец, каб вырвацца з душнага свету яўрэйскага мястэчка, згубленага ў бязмежных валынскіх лясах. І юны Бялік адправіўся ў далёкае па тагачасных мерках падарожжа на поўнач, насустрач нязведанаму, насустрач лёсу…

Па прыездзе яго чакала моцнае расчараванне. Ніхто і не думаў выкладаць “іешыботнікам” ніякіх 70 моў, не кажучы ўжо пра нейкія там навукі. Наадварот, з самага моманту адкрыцця ў 1806 годзе кіраўніцтва іешывы вяло ўпартую барацьбу з расійскім урадам, які спрабаваў прывесці працэс выкладання ў ёй у нейкія агульнапрынятыя рамкі, каб студэнты атрымлівалі хаця б азы ведаў па матэматыцы і афіцыйнай рускай мове. З-за катэгарычных адмоў ісці на кампрамісы іешыву 4 разы зачынялі, але кожны раз яна працягвала працу, не зважаючы за забароны, верагодна – не без шчодрых паднашэнняў паліцыі і заступніцтва ўладальнікаў мястэчка графоў Тышкевічаў, якія атрымлівалі ад сваіх яўрэйскіх падданых немалы прыбытак.

І тым не менш, чуткі, на якія “купіўся” юны Хаім, не былі зусім ужо безгрунтоўнымі. Да 1880-х гадоў падпольныя гурткі па вывучэнні ўсялякага роду навук, першым чынам гуманітарных, склаліся ў асяроддзі іешыботнікаў насуперак жаданню кіраўніцтва. Ва ўсялякім разе, пісаць граматна па-руску і нават любіць рускую паэзію Бяліка навучылі студэнты старэйшых курсаў, за сценамі іешывы.

Аляксандр БЕЛЫ

(Працяг будзе)



Добавить комментарий