Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

Общество

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь! 15 сакавіка 1994 года была прынята Канстытуцыя маладой краіны, якая рабіла першыя крокі па шляху будаўніцтва нацыянальнай дзяржаўнасці. Канстытуцыя не толькі замацавала дэмакратычныя прынцыпы ўлады і грамадства, але і вызначыла накірункі далейшага развіцця краіны, стала арыенцірам для правядзення сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў.

Важна берагчы каштоўнасці, абвешчаныя Канстытуцыяй, і памятаць, што кожны з нас неабходны для далейшых поспехаў і дабрабыту нашай рэспублікі.

Паважаныя землякі! Прыміце пажаданні рэалізацыі сваіх здольнасцей, талентаў і ўменняў на карысць роднай Беларусі. Жадаем вам добрага здароўя, упэўненасці ў заўтрашнім дні і новых дасягненняў. Са святам!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий