Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўдастоіў высокіх дзяржаўных узнагарод работнікаў дзяржорганаў, прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў

Общество

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўдастоіў высокіх дзяржаўных узнагарод работнікаў дзяржорганаў, прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў за высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 10 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Так, ордэнам Айчыны III ступені ўзнагароджаны памочнік кіраўніка спраў Прэзідэнта Уладзімір Скулавец.

Сярод удастоеных ордэна Пашаны намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі, памочнік Прэзідэнта Усевалад Янчэўскі, член Беларускага грамадскага аб’яднання «Ветэраны фізічнай культуры і спорту» Уладзімір Аляшкевіч, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда.

Медалём «За працоўныя заслугі» адзначаны, у прыватнасці, намеснік старшыні Валожынскага райвыканкама Пётр Бібік, начальнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Каляда, дырэктар філіяла Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства «Белдзяржстрах» па Гомельскай вобласці Мікалай Стош.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы прысвоіў ганаровае званне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь» сакратару Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалаю Лазавіку.



Добавить комментарий