Кадравыя назначэннi

Общество

З 10 сакавіка бягучага года першым намеснікам старшыні Валожынскага райвыканкама, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання працуе А. М. ШЫФРЫН.

Аляксандр Мікалаевіч нарадзіўся ў 1973 годзе ў вёсцы Чарнаградзь Чэрвеньскага раёна. Мае вышэйшую адукацыю – скончыў Беларускі аграрны тэхнічны ўніверсітэт. Уся працоўная дзейнасць А. М. Шыфрына звязана з родным раёнам. Пачынаў з рабочай спецыяльнасці ў калгасе імя Фрунзе, у 2000 годзе выбраны на пасаду намесніка старшыні гэтай гаспадаркі, а праз чатыры гады ўзначаліў сельгаспрадпрыемства. Пасля два гады працаваў старшынёй Валевачскага сельвыканкама Чэрвеньскага раёна, дырэктарам ДУП “Чэрвеньскае ПМС”. З 2014 года – першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Чэрвеньскага райвыканкама.



Добавить комментарий