Без пратаколаў не абышлося…

Закон и порядок

Работнікі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі завяршылі пазапланавыя тэматычныя аператыўныя праверкі малочнатаварных ферм. Асаблівая ўвага звярталася на ўтрыманне тэрыторый, малочных блокаў, бытавое і водазабеспячэнне МТФ. Таксама праводзіліся лабараторныя даследаванні проб вады з артэзіянскіх свідравін сельскагаспадарчых аб’ектаў і развадной сеткі.

Праверкі паказалі, што кіраўнікі большасці сельгасарганізацый не надаюць дастаткова ўвагі навядзенню парадку, стварэнню належных умоў працы, забеспячэнню вытворчасці малака ў прыдатных санітарна-гігіенічных умовах. Загады галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача раёна аб ліквідацыі раней выяўленых парушэнняў часткова праігнараваны. Некаторыя – з-за адсутнасці неабходных фінансавых сродкаў, а некаторыя – праз абыякавыя адносіны кіраўнікоў гаспадарак, ветурачоў, загадчыкаў МТФ да выканання санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства.

На 2-х МТФ спецыялісты выявілі нездавальняючы санітарны стан тэрыторыі. Яшчэ на 18-і сельгасаб’ектах неабходна тэрмінова правесці рамонт малочных блокаў. Прымушае жадаць лепшага выяўленая на некалькіх МТФ антысанітарыя ў малочных блоках, зафіксаваны нездавальняючы стан даільнага і малочнага абсталявання. 6-і загадчыкам малочнатаварных ферм указана на неабходнасць правядзення ўборкі бытавых памяшканняў. Акрамя таго, не ўсе фермы абсталяваны ракавінамі для мыцця рук, адсутнічаюць антысептыкі, інструкцыі па ўжыванні мыйных і дэзынфікуючых сродкаў.

Шматлікія парушэнні выяўлены і на артсвідравінах. Месцамі паламана агароджа зон санітарнай аховы свідравін, канструкцыя пэўных павільёнаў не забяспечвае ахову свідравін ад атмасферных ападкаў, не ачышчана і не пафарбавана абсталяванне ў павільёнах. З 73-х проб пітной вады ў 41-й завышана ўтрыманне жалеза.

Па выніках праверак МТФ у вёсках Залессе і Паморшчына выдадзены прадпісанні аб прыпыненні дзейнасці малочных блокаў для правядзення пазачарговага санітарнага дня. Складзены 24 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях, накладзены 13 штрафаў на суму 14 мільёнаў 910 тысяч рублёў.

Святлана МАРЧЫК,

загадчык аддзела

гігіены РЦГіЭ



Добавить комментарий