Плывi, лодка…

Закон и порядок

Зусім хутка рэкі і азёры выбавяцца ад ледзянога палону. У сувязі з гэтым Дзяржаўная інспекцыя па маламерных суднах папярэджвае аб асцярожнасці. 

У час адпачынку на вадзе часта выкарыстоўваюцца розныя лодкі і чаўны. Але пра ўкамплектаванасць выратавальнымі сродкамі і іншымі абавязковымі нормамі забеспячэння большасць аматараў водных паходаў забываюцца. Бывае, што дапускаецца перавышэнне колькасці пасажыраў, а ўсё гэта вельмі рызыкоўна.

Веданне навігацыйных якасцей і манеўранасці, абмежаванняў выкарыстання лодкі ў розных гідраметэаралагічных умовах – важнейшыя ўмовы бяспекі на вадаёмах.

Уладальнікі маторных маламерных лодак з рухавіком вышэй за 3,7 кВт (5 л/с) павінны мець пры сабе пасведчанне на права кіравання. На Маладзечанскім участку Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах рэгулярна праводзяцца наборы ў групы па навучанні правілам кіравання маторнымі лодкамі. Яшчэ ўладальнік такога воднага транспартнага сродку абавязаны прад’явіць яго да пачатку эксплуатацыі на тэхнічны агляд. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па адрасе: г. Маладзечна, вул. Віленская, 201 Б, тэл.: 755820.

Андрэй МОНІТ,

дзяржінспектар Маладзечанскага ўчастка ДІМС



Добавить комментарий