Карагод святочных прыгод

Общество

Прынята рашэнне райвыканкама “Аб правядзенні дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”. Ладзяцца разнастайныя культурна-масавыя, забаўляльныя мерапрыемствы для юных жыхароў Валожыншчыны. 22 снежня прайшла чарговая пераднавагодняя акцыя.

Тэатралізаванае навагодняе прадстаўленне для дзяцей-сірот з апякунскіх і прыёмных сем’яў адбылося ў  раённым цэнтры культуры. На свята разам з бацькамі былі запрошаны 65 дзяцей ва ўзросце ад двух да чатырнаццаці гадоў.

Работнікі цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва кожнаму дзіцяці ўручылі па каляровай упакоўцы з падарункамі, якія прадаставіла “Царква Свет Евангелля” па лініі гуманітарнай дапамогі. Малым было вельмі прыемна, што сам Дзед Мароз уручаў ім жаданыя салодкія падарункі. Вясёлы пераднавагодні настрой  панаваў у зале амаль гадзіну.

Алена ПАШКЕВІЧ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий