Паспяховы шлях да майстэрства

Молодежный курьер

Творчы конкурс «Выратавальнікі вачамі дзяцей» ужо даўно стаў любімым для школьнікаў. Штогод дзеці імкнуцца прадаставіць на конкурс самыя лепшыя са сваіх работ. І кожны раз у іх атрымліваецца здзівіць арганізатараў.

Бо калі пачынаеш разглядаць дзіцячыя работы, то часам здаецца, што яны выкананы не простымі школьнікамі, а сапраўднымі майстрамі. Работы дзівяць сваімі задумамі і акуратнасцю выканання. У гэтым годзе ў чарговы раз лепшыя работы школьнікаў Валожынскага раёна прынялі ўдзел у абласным этапе конкурсу. І, як заўсёды, не засталіся без увагі.

Другое месца ў намінацыі “Мадэль пажарнай тэхнікі” справядліва заняў Арцём Чупрыс з ДУА «Сівіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа», які з запалак сканструяваў пажарны аўтамабіль. А ў намінацыі “Малюнак” дыплом трэцяй ступені атрымала Арына Лабаза, якая займаецца ў ДУА «Івянецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі». Арына намалявала прыгожы малюнак на драўлянай аснове. Віншуем нашых пераможцаў і жадаем ім поспехаў на рэспубліканскім этапе конкурсу «Выратавальнікі вачамі дзяцей».

Алеся РАДВІЛОВІЧ



Добавить комментарий