Быць здаровым модна

Общество

Яшчэ жывы стэрэатып пра тое, што пуцёўкі ў прафсаюзныя здраўніцы не дастаць, а калі і пашанцавала іх набыць, то адпачынак прыйдзецца на міжсезонне, а не на самыя запатрабаваныя летнія месяцы.

Цяпер гэта праблема мінулых гадоў. Але ўсё ж чым раней мы задумаемся пра свой адпачынак і аздараўленне, тым багацейшы будзе выбар. Скідка 25% ад кошту пуцёўкі для ўсіх членаў прафсаюзаў і іх дзяцей дзейнічае пастаянна. Многія прафсаюзныя камітэты праз калектыўныя дагаворы гарантуюць яшчэ і дадатковыя выплаты на аздараўленне або аплачваюць частку пуцёўкі. Ёсць прадпрыемствы, дзе работнік плаціць усяго 20%ад кошту, а ёсць і такія, дзе заслужаныя работнікі адпачываюць і аздараўляюцца бясплатна, за кошт наймальніка. Усё залежыць ад актыўнай працы прафкама, ад калектыўнага дагавора і эканамічнага стану прадпрыемства.

Толькі ад нас залежыць і здароўе нашых дзяцей. Нам хацелася б вывезці іх да мора, каб прастудныя захворванні не даймалі на працягу года і больш. А чаму б не паехаць разам з дзецьмі ў прафсаюзную здраўніцу? Сёння амаль усе такія ўстановы абсталяваны салянымі пакоямі, мікраклімат там максімальна набліжаны да марскога. Атрымліваецца, мора цяпер нашмат бліжэй, чым здаецца. Без віз і пералётаў… А ў кошт пуцёўкі ўваходзіць не толькі харчаванне і пражыванне, але і комплекс аздараўленчых працэдур. Мабыць, есць аб чым задумацца напярэдадні адпачынку…

Вераніка ЗАГОРСКАЯ,

старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў



Добавить комментарий